Свет11

Грузія ўводзіць трохгадовы ДНЖ для ІТ-спецыялістаў

Такія дазволы на жыхарства змогуць атрымаць і члены сем’яў айцішнікаў.

Парламент Грузіі зацвердзіў папраўкі ў закон «Аб прававым становішчы замежнікаў і асоб без грамадзянства», піша «Позірк»

Папраўкі прадугледжваюць укараненне дазволу на жыхарства для асоб, занятых у ІТ-сферы, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія вядуць ІТ-дзейнасць, а таксама для замежнікаў, якія «ўпаўнаважаныя на кіраванне і прадстаўніцтва міжнароднай кампаніі, якая дзейнічае ў сферы інфармацыйных тэхналогій».

Закон прадугледжвае выдачу такіх ДНЖ таксама членам сем’яў названых катэгорый замежных грамадзян.

Саіскальнік дазволу на жыхарства павінен будзе прадставіць міграцыйным органам Грузіі дакумент, які пацвярджае наяўнасць не менш за два гады працоўнага стажу ў ІТ-сферы і даходу не менш за 25 тысяч даляраў у эквіваленце.

Тэрмін ДНЖ для ІТ-спецыялістаў складзе тры гады з магчымасцю падаўжэння сумарна да 12 гадоў.

Пры гэтым дазвол на жыхарства будзе ануляваны ў выпадку, калі яго ўладальнік будзе адсутнічаць у Грузіі на працягу 183 дзён у годзе альбо «больш за 183 дзён на працягу любых бесперапынных 12 каляндарных месяцаў», гаворыцца ў дакуменце. Выключэнне прадугледжана для асоб, вымушаных пакінуць краіну з мэтай лячэння.

Папраўкі ўступяць у сілу з 1 верасня 2025 года. Да гэтага часу ўрад Грузіі павінен вызначыць канкрэтны пералік відаў дзейнасці, якія адносяцца да ІТ-сферы, зацвердзіць парадак падачы дакументаў на ДНЖ і правілы кантролю за знаходжаннем у краіне гэтай катэгорыі замежнікаў.

Тэрмін разгляду заяў, пададзеных на ДНЖ да 1 верасня 2026 года, не павінен перавышаць 90 дзён.

Цяпер першы дазвол на жыхарства ў Грузіі выдаецца на тэрмін ад шасці месяцаў да аднаго года.

Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія асцерагаліся рэпрэсій на радзіме пасля пратэстаў у 2020-м і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022-м.

Паводле звестак МУС Грузіі, на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12 808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам. За апошнія чатыры гады ў Грузію прыехала 20 952 беларусы (11 005 мужчын, 9 947 жанчын), выехала — 8 144 (4 406, 3 738).

Каментары1

  • Опять Стасику подфартило
    16.06.2025
    Жонка - менеджер в ЭПАМ, 25к точно потянет. А так бы пришлось Стасику со своей тысячей дальше бомжевать.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць