Грамадства55

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага

Расія проста тэхнічна не можа паўтарыць той фокус, які быў у лютым 2022 года, выказаў меркаванне Яўген Магда ў эфіры «Еўрарадыё».

Як вядома, Мінабароны Беларусі заявіла, што сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» будуць аднесеныя ад заходніх межаў.

Украінскі палітолаг Яўген Магда ў эфіры «Еўрарадыё» выказаў упэўненасць, што гэта можа быць сведчаннем таго, што «Расія не мае сіл для таго, каб распыляцца на правядзенне вучэнняў і ствараць для Украіны нейкую эфемерную пагрозу».

«Сёння зранку было паведамленне, што амерыканцы перакідваюць беспрэцэдэнтную колькасць самалётаў-запраўшчыкаў у Еўропу.

Перакінуць вялікую колькасць бронетэхнікі з Расіі ў Беларусь проста так немагчыма ва ўмовах спадарожнікавай разведкі.

Яўген Магда. Фота: Офіс Ціханоўскай

Я думаю, што гэта [перанос вучэнняў] адпавядае рэаліям, які склаліся на сёння. То-бок, Расія паўтарыць той фокус, які быў у лютым 2022 года з тэрыторыі Беларусі, проста тэхнічна не можа. Яна не мае чым гэта зрабіць», — адзначыў Магда.

Каментары5

  • Барадзед
    16.06.2025
    змагацца з імперый 7/24, надо наладить торговые отношения с Евросоюзом и в качестве участников рынка "присесть" на эти финансовые потоки, чтобы получать с них прибыль для демократических сил Беларуси.
  • Васіль
    16.06.2025
    Гэтага "палітолага" слухаць - сябе не пажаваць.
  • Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай )
    16.06.2025
    Барадзед, ФСБ патрабуе ад Беларускіх гісторыкаў- мастакоў публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ, за ВКЛ, Полацкае Княства, Каліноўскага, etc. за тое што мы Літвіны - Беларусы з маскоўскай мовай прыходзе вялікая імперская торба (пушкін, слажніцын , шаман, казкі пра партызанаў і гд ) дзе мы Беларусы - Літвіны не існуём нават . Калі не жадаеш быць болей маскоўскім васалам (служкай ), паглядзі лекцыю Эву Томпсан ў ЮТ ці кнігу яе знайдзі , сёння гэта не цяжка . Лукашэнкі лепшы варыянт на сёння , ў нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , глядзім лайно на асфальце да нашу маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы ва уладзе эліты спяваюць спевы служак Маскоўскаму хану (як Кадыраў) , няхай спяваюць , затое ў нашых дзяцей Безумоўна Будзе шанс ... Маскоўскай імперыі не доўга засталося

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»12

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні11

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць