Свет1313

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання

Спадчыннік шахскай дынастыі заявіў, што «рэжымны апарат падаўлення рэжыму» рассыпаецца.

Дэманстрацыя іранскіх эмігрантаў у Рыме з партрэтамі Рэзы Пехлеві. Фота: Andrea Ronchini/NurPhoto via Getty Images

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана. Ён заявіў, што Ісламскай Рэспубліцы надыходзіць канец, а Хаменеі «як мыш, схаваўся ў падзямельным бункеры». Ён мяркуе, што «рэжымны апарат падаўлення» разбураецца. Нашчадак колішняга іранскага шаха заклікаў народ «пакласці канец Ісламскай Рэспубліцы праз народнае паўстанне».

Прынц Пехлеві мяркуе, што «тое, што пачалося, незваротна». «Будучыня светлая, і мы разам пройдзем гэты круты паварот гісторыі», — сказаў ён.

Ён таксама сказаў, што ў гэтыя цяжкія дні яго «сэрца з усімі безабароннымі грамадзянамі, якія пацярпелі і сталі ахвярамі ваяўнічасці і ілюзій Хаменеі».

На думку Пехлеві, «канец Ісламскай Рэспублікі — гэта канец яе 46-гадовай вайны з іранскай нацыяй». 

Прынц Пехлеві падкрэсліў, што «не варта перажываць пра заўтрашні дзень пасля падзення Ісламскай Рэспублікі». «Іран не будзе пакутаваць ад грамадзянскай вайны і нестабільнасці. У нас ёсць план для будучыні Ірана і яго росквіту. Мы гатовыя да першых ста дзён пасля падзення, пераходнага перыяду і ўсталявання нацыянальнага і дэмакратычнага ўрада для іранскай нацыі і рукамі іранскай нацыі».

64-гадовы Рэза Кір Пехлеві — старэйшы сын апошняга іранскага шаха Махамеда Рэзы Пехлеві, зрынутага Ісламскай рэвалюцыяй 1979 года. Пасля смерці бацькі ў 1980 годзе ён лічыцца галоўнай асобай іранскага манаршага дома ў эміграцыі. Цяпер ён жыве ў ЗША.

Каментары13

  • Клоун
    17.06.2025
    Поддерживаю Пехлеви, Тихановскую, Гуайдо, Навального, Певчих и всех союзников США и Великобритании. Читайте "Нашу Ниву", смотрите "Нашу Ниву" и любите Беларусь.
  • Андрусь
    17.06.2025
    Чакаем, мы і без зваротаў дарадцаў разумеем, як нам дзейнічаць. А тыя, хто чакаў з'яўлення правадыроў і іхніх зваротаў з парадамі, як дзейнічаць, у 2020-м, ужо надзейнічалі да нацыянальнай катастрофы.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    17.06.2025
    лукаботы, проста пачакайце. Будзе зварот і па вашы душы ;)
    а можа вас яшчэ ў акопы лука адправіць, чым ужо пужае. карацей, сядзіце роўна, чакайце, ўсё будзе!

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць