Здарэнні1414

Амерыканскую настаўніцу абвінавачваюць у 50 сэксуальных кантактах з вучнем. З іх 45 — непасрэдна ў школе

За сэксуальныя адносіны з 14-гадовым падлеткам 30-гадовай настаўніцы адной з школ прыгарада Чыкага пагражае 60 гадоў зняволення.

Хрысціна Фармэла Christina Formella Кристина Формела

У цэнтры гучнага скандалу апынулася 30-гадовая настаўніца спецыяльнай адукацыі ў сярэдняй школе ў прыгарадзе Чыкага Хрысціна Фармэла (Christina Formella).

Як піша The New York Post, летам мінулага года Хрысціна вышла замуж і здавалася, што яе жыццё поўнае шчасця: сям'я, кар’ера настаўніцы, трэнерская праца з падлеткамі па футболе. Але за ўсім гэтым хавалася змрочная таямніца.

Паводле следства, неўзабаве пасля пачатку навучальнага года ў верасні 2023-га, Хрысціна пачала спакушаць аднаго з удзельнікаў школьнай спартыўнай каманды па футболе, якую яна трэніравала. На той час хлопчыку было 14 гадоў.

Сцвярджаецца, што за перыяд адносін яна ўступала з падлеткам у сэксуальныя кантакты каля 50 разоў, у тым ліку 45 разоў у школе, дзе яна працавала, і пяць разоў у сябе дома. Усе гэтыя падзеі працягваліся да верасня 2024 года, пакуль хлопец сам не спыніў адносіны, заявіўшы, што яны няправільныя.

Хрысціна, як сцвярджаецца, не толькі пераступала маральныя і законныя межы, але і маніпулявала падлеткам. Яна пісала яму паведамленні, нават знаходзячыся ў Італіі на адпачынку з мужам Майклам. Яе паводзіны былі настолькі дзёрзкімі, што аднойчы іншы настаўнік ледзь не заспеў яе з хлопцам у класе. Паводле пракурораў, муж не ведаў пра здраду жонкі.

17 чэрвеня Хрысціна прадстала перад судом. Яна абвінавачваецца па 55 пунктах, сярод якіх цяжкі сэксуальны гвалт, непрыстойныя дамаганні да няпаўналетняга і распусныя дзеянні. Калі яе асудзяць, яна можа правесці за кратамі да 60 гадоў.

Як паведамляецца, спачатку ўлады лічылі, што меркаванае злачынства было больш абмежаваным, але потым з'явілася дадатковая інфармацыя. Былі знойдзены «сотні, калі не тысячы тэкставых паведамленняў», якія пацвердзілі аповед падлетка, раскрыўшы жахлівыя дэталі.

Суддзя дазволіла жанчыне застацца на волі з дадатковымі абмежаваннямі, уключаючы праграмнае забеспячэнне для кантролю яе гаджэтаў і электронны бранзалет, каб не дапусціць набліжэння да школьніка.

Каментары14

  • ХХХ
    18.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Я
    18.06.2025
    Почему она не учила меня?! Я мечтал о такой учительнице, которая бы принудила меня к сексу. Но, б.., там были одни крокодилы пятидесятилетние.
  • даведка
    18.06.2025
    — Товарищ Сталин, что будем делать?
    — Завидовать!

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет41

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет41

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць