Свет33

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем

«Хоць адзін з вас верыць, што Масква рыхтуецца да нападу на НАТА? Што гэта такое?» — сказаў прэзідэнт Расіі ў размове з расійскімі журналістамі.

Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Вы ведаеце, што краіны НАТА цяпер трацяць на ўзбраенне 1 400 мільярдаў даляраў? Гэта больш, чым усе краіны свету разам узятыя, уключаючы і Расію, і Кітайскую Народную Рэспубліку. І насельніцтва там, у краінах НАТА, — колькі там? — звыш 300 мільёнаў, 340 мільёнаў. У Расіі, як вядома, 145, пад 150 цяпер. І трацім мы несувымерныя грошы, проста несувымерныя грошы на ўзбраенне. І мы збіраемся нападаць на НАТА, так? Ну што гэта за трызненне?» — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі дадаў, што еўрапейскія кіраўнікі нібыта падманваюць сваё насельніцтва для таго, каб забяспечыць выбіванне грошай з бюджэтаў — пяць працэнтаў — тры з паловай плюс паўтара — і тлумачаць гэтым правалы ў эканоміцы і ў сацыяльнай сферы.

«Ну, вядома, ФРГ — вядучая эканоміка Еўрасаюза, балансуе на мяжы рэцэсіі. Навошта, дарэчы кажучы, я дагэтуль гэтага не магу зразумець, чаму Федэратыўная Рэспубліка адмовілася ад выкарыстання расійскіх энерганосьбітаў. Праз Украіну мы пастаўлялі ў іншыя краіны Еўропы, Украіна атрымлівала транзітныя грошы ад нас — па 400 мільёнаў штогод, а Германія чамусьці адмовілася атрымліваць расійскі газ. Чаму? Не, рацыянальнага тлумачэння проста не існуе. Навошта? Volkswagen гіне, Porsche гіне, шкляная прамысловасць гіне, сфера ўгнаенняў гіне. Дзеля чаго? Назло кандуктару куплю білет і не паеду. Так, ці што? Якаясь лухта», — рэзюмаваў Пуцін.

Каментары3

  • Жыгуль
    19.06.2025
    Значыць рыхтуецца, свалота.
  • Я
    19.06.2025
    Ты так про Украину говорил
  • Сцяпан
    19.06.2025
    "Россия никогда ни на кого не нападала"

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць