Грамадства44

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці

У ноч з 21 на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці пройдзе канцэрт-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства назвалі «4 гады доўгай дарогі…», і яно пачнецца а першай гадзіне ночы, піша BG.Media.

Аляксандра Гайдук у снежні 2024 года падчас «Марафону адзінства»

На канцэрце выступяць пераважна расійскія артысты, вядомыя падтрымкай палітыкі Крамля і вайны супраць Украіны: гурт «Любэ» з Мікалаем Растаргуевым, Зара, Дзяніс Майданаў, Пётр Захараў, акцёр Максім Дрозд і іншыя.

Таксама ў спісе — беларускія выканаўцы: Аляксандра Гайдук, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін, арт-група «Беларусы» і дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Шырмы.

Згодна з данымі з сайта дзяржаўных закупак, за выступ Аляксандры Гайдук і харавой капэлы імя Шырмы заплацяць 13 800 рублёў. Як менавіта падзеляць гэтую суму паміж артысткай і калектывам — не ўдакладняецца. Інфармацыя пра іншыя ганарары (напрыклад, расійскім артыстам) пакуль не апублікаваная.

Аляксандра Гайдук звязаная з Брэстам — хоць і нарадзілася ў Сярэдняй Азіі, школу скончыла ў гэтым горадзе. У дзяцінстве займалася музыкай і харэаграфіяй. У апошнія гады шмат выступае, удзельнічае ў мерапрыемствах і здымках, але, як кажа сама, асабістае жыццё ў яе не склалася — з трэцім мужам яны ў шлюбе толькі фармальна.

Апошні раз Гайдук выступала ў Брэсце ў снежні 2024 года падчас прапагандысцкай акцыі «Марафон адзінства».

Улічваючы, што толькі на выступленне Гайдук і хору выдаткавана амаль 14 тысяч рублёў, можна здагадвацца, што запрашэнне расійскіх артыстаў абышлося ў значна большую суму.

Каментары4

  • Ушачанка
    19.06.2025
    А ўспомніць ахвяр НКВДшнікаў яны ня хочуць? Месца якраз тое, дзесяткі тысяч там.
  • Ёсік
    19.06.2025
    Хтосьці шчэ цікавіцца творчасьцю гэтых "артыстаў"? Выкапні. Па сцэнару СССР ідзем - даааарааагіііяяя таааваарыыышшшыыы, чвяк-чвяк-чвяк.
  • Беларус
    19.06.2025
    Лукашэнкаўскія падпявалы аніяк не з'яўляюцца "беларускімі артыстамі". Бо абралі не беларускі бок, а бок дыктатара. А таму - могуць звацца толькі лукашэнкаўскім ганебным імём здраднікаў. Дзіўна, што, падавалася б, беларускае выданьне за пяць год аніяк ня можа вызначыцца, дзе ж беларускі бок?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць