Свет99

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць

Прэзідэнт ЗША назваў сваёй асабістай заслугай дасягненне міру паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Руандай, прадстаўнікі якіх, як чакаецца, падпішуць мірную дамову ў Вашынгтоне на наступным тыдні, піша Бі-бі-сі.

Фота: Alex Brandon / AP

Аб дасягненні дамоўленасці краіны, якія ваююць з 2022 года, абвясцілі ў сераду.

«Гэта вялікі дзень для Афрыкі і, шчыра кажучы, вялікі дзень для ўсяго свету!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

«Але я не атрымаю Нобелеўскай прэміі міру за гэта», — панаракаў Трамп, дадаўшы, што яго намаганні міратворцы праігнараваныя таксама за «спыненне вайны паміж Індыяй і Пакістанам, паміж Сербіяй і Косава», «за захаванне міру паміж Егіптам і Эфіопіяй» і г. д.

«Што б я ні рабіў, Нобелеўскую прэмію мне не дадуць, у тым ліку за Расію/Украіну і Ізраіль/Іран», — рэзюмаваў ён.

Трамп рэгулярна заяўляе пра свае поспехі як міратворцы, аднак на практыцы яго роля наўрад ці выглядае значнай, адзначае AFP, у тым ліку ў канфліктах, якія ён згадаў у сваім пасце.

Ён таксама абяцаў скончыць вайну Расіі супраць Украіны спачатку за 24 гадзіны, затым за 100 дзён, аднак праз пяць месяцаў прэзідэнцтва так і не змог дамагчыся гэтага. Яго папярэднік на пасадзе прэзідэнта ЗША Барак Абама атрымаў Нобелеўскую прэмію міру ў 2009 годзе «за экстраардынарныя намаганні ва ўмацаванні міжнароднай дыпламатыі і супрацоўніцтва паміж людзьмі».

Каментары9

  • Ёсік
    21.06.2025
    Хутчэй шнобелеўскую прэмію дадуць. На ўвесь сьвет стары вусны надуў. 70 гадоў і больш нельга займаць пасады кіраўнікоў краін, не тыя ўжо працэсы ў глуздах адбываюцца. Адзін за Нобеля пакутуе, другі навучае цэлую краіну, што есьці, як дровы біць ды кароў аба.раных даіць, шчэ адзін дабраўся да ксеракопій Рурыкавічаў, Хмяльніцкага, Івана Жахлівага, а потым усім расказвае, што ў арыгінале іх лёгка чытае.
  • Жвір
    21.06.2025
    Гэта альбо дзіцячы садок, альбо дурка, адно зь дзьвух.
  • Если назначить всемирную премию
    21.06.2025
    Среди клоунов, то у Трампа не будет конкурентов на протяжении всего его президентского срока.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць