Свет22

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева

Суд у Азербайджане прыгаварыў семярых журналістаў да пазбаўлення волі на тэрміны ад 7,5 да 9 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Шэсць з тых, хто быў прызнаны вінаватым у розных злачынствах, звязаныя з выданнем Abzas Media, якое публікавала расследаванні пра бізнэс азербайджанскага прэзідэнта Ільхама Аліева. Сёмы журналіст працаваў у «Радыё Свабода».

Менавіта з Abzas Media ў 2023 годзе пачалася хваля арыштаў незалежных журналістаў у Азербайджане.

Abzas Media вядома расследаваннямі карупцыі сярод чыноўнікаў.

Яе журналісты, напрыклад, высветлілі, што за будаўніцтвам тэхналагічнай «разумнай вёскі» ў Зангілянскім раёне Азербайджана стаіць кампанія, якая належыць брату памочніка прэзідэнта.

Дырэктар Abzas Media Ульві Гасанлы, галоўны рэдактар выдання Севіндж Вагіфгызы, журналіст-расследавальнік Хафіз Бабалы, а таксама журналіст «Радыё Свабода» і эканаміст Фарыд Мехралізадэ былі прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Рэпарцёры Abzas Media Наргіз Абсаламава і Эльнара Гасымава — да 8 гадоў, а намеснік дырэктара Abzas Media Махамад Кекалаў — да 7 гадоў і 6 месяцаў.

Усе яны прыгавораны па розных крымінальных абвінавачаннях, у тым ліку ў кантрабандзе.

Аднак праваабаронцы і самі журналісты тлумачаць іх пераслед імкненнем уладаў Азербайджана прымусіць маўчаць незалежныя СМІ.

У 2022 годзе ў Азербайджане быў прыняты закон, які прыраўняў працу СМІ на замежныя гранты да фінансавага злачынства.

Сам прэзідэнт Аліеў заяўляў, што не дазволіць, каб «нават адзін працэнт» фінансавання сродкаў масавай інфармацыі ішоў з-за мяжы, і апраўдваў новую палітыку імкненнем умацаваць незалежнасць краіны.

Многія арыштаваныя журналісты дагэтуль знаходзяцца ў турме, прысуды ім пакуль не вынесены.

Некаторыя з іх скардзяцца на катаванні і нават на пагрозы знявагай.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі называюць журналістаў палітычнымі зняволенымі і звяртаюць увагу, што за апошнія гады ў Азербайджане колькасць тых, хто апынуўся за кратамі па палітычных прычынах, павялічылася ў некалькі разоў: ад каля 100 чалавек да 375.

Акрамя таго, Азербайджан за апошнія месяцы выдаліў са сваёй тэрыторыі мясцовыя бюро BBC, «Голас Амерыкі» і прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый, уключаючы ААН і «Чырвоны крыж».

Крытыкі звязваюць рэпрэсіі супраць міжнародных арганізацый і незалежных СМІ з тым, што вайна Расіі супраць Украіны пазбаўляе Еўропу магчымасці ціску на Баку.

А ў спробах пазбавіцца ад расійскага газу Еўрасаюза звяртаецца ў тым ліку да Азербайджана.

Падчас візіту ў Баку ў 2022 годзе кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Кая Каллас (у красавіку гэтага года) не казалі пра правы чалавека.

Але называлі Азербайджан — «надзейным» і «ключавым партнёрам» у энергетычнай сферы.

За публічнае ігнараванне арыштаў і цёплыя адносіны з Аліевым лідараў ЕC крытыкуюць як вядомыя азербайджанскія журналісты, так і некаторыя еўрапейскія парламентарыі.

Еўрапарламент у гэтым годзе прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем адмовіцца ад азербайджанскага газу — менавіта з-за частых парушэнняў правоў чалавека ў гэтай краіне.

Але гэта толькі адна з мноства рэзалюцый адносна Азербайджана, якія ў розныя гады выносілі розныя структуры. Да спынення рэпрэсій яны не прывялі.

Каментары2

  • Латиф
    21.06.2025
    Советские падишахи, каким является и клан Алиевых в Азербайджане, это преступная хунта. Такая де как и в Беларуси. Но Алиевы водят дружбу с Эрдоганом, поэтом путин ничего не сделает. А вот бульбопсих живет последние дни.
  • Андрусь
    21.06.2025
    А яшчэ Азербайджан з'яўляецца чальцом Рады Еўропы. І рэпрэсаваныя журналісты могуць абскардзіць дзеянні Азербайджана ў Еўрапескім судзе ў правах чалавека.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?14

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?14

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць