Грамадства55

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Сябры памерлага актывіста БНФ Змітра Каспяровіча расказалі «Нашай Ніве» акалічнасці яго смерці.

Хутчэй за ўсё, трагедыя адбылася яшчэ тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер. Апошні раз Каспяровіч выходзіў на сувязь у аўторак, 17 чэрвеня.

Калі яго знайшлі, памерлы актывіст ляжаў на матрацы, дзе звычайна спаў, вакол яго было многа крыві.

Папярэдняй прычынай смерці называецца тупая траўма галавы. Мяркуецца, што Каспяровіч няўдала ўпаў з лесвіцы — бо кроў была і ўнізе, — але здолеў падняцца і на аўтамаце лёг спаць.

Дакладная прычына смерці стане вядома толькі пасля ўскрыцця.

Каментары5

  • Андрусь
    21.06.2025
    Яшчэ колькі такіх "падзенняў з лесвіцы" іншых актывістаў і ... Прыйдзецца падумаць перад тым як актыўнічаць.

    Справа ў тым, што толькі ў Ціханоўскай ёсць якая-ніякая ахова. Ува ўсіх іншых, пачынанаючы з Мельнікавай, няма шансаў.

    Не ведаю, што там рабіў Каспер, але яго гібель насцярожвае кумулятыўна адносна іншых знікненняў і гібеляў цягам апошніх чатырох месяцаў.

    Відаць лука заслаў нейкую групу агентаў у Еўропу.
  • Клоун
    21.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Gorliwy Litwin
    21.06.2025
    нешта не верыцца ў такі сцэнар. У яго з галавы цячэ кроў, а ён кладзецца спаць, не спыніўшы крывацёк. можа яго паклалі? усыпіўшы.

Цяпер чытаюць

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям40

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям

Усе навіны →
Усе навіны

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»10

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям40

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць