Свет77

«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем

У сваёй першай прамове пасля заканчэння ваеннага канфлікту з Ізраілем, вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі заявіў пра перамогу Тэгерана.

Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

«Я віншую іранскі народ. Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў і быў раздушаны пад ударамі ісламскай рэспублікі», — заявіў Хаменеі.

«ЗША ўступілі з намі ў прамую вайну з-за страху, што калі яны гэтага не зробяць, сіянісцкі рэжым будзе знішчаны. Мы перамаглі і далі Амерыцы жорсткую аплявуху», — дадаў ён. 

Ён таксама заявіў, што атакі на іранскія ядзерныя аб'екты не парушылі іх працу, а наступствы іранскай атакі на базу ЗША ў Катары перамяншаюцца. 

Раней Рада нацыянальнай бяспекі Ірана заявіла, што дзеянні іранскіх вайскоўцаў «прымусілі ворага [Ізраіль] прызнаць паразу, а таксама ў адзіночку спыніць уварванне».

Каментары7

  • Суповой пакетик
    26.06.2025
    Боже мой, смотрите - Хаменеи появился! Неделю не показывался, готовился, - и в итоге свершилось: изрек глупость вселенского масштаба! Стоило неделю репетировать, чтобы самому не расхохотаться над такими вот утверждениями...
  • бабруйчанін
    26.06.2025
    З рахбарам у Ізралі згодны таксама
    Апытанне ўчора 9 канал тельавіўскі
    1 Победілі мы 46%
    2 Проігралі 38%
    3 Нет утвердітельного ответа 16 %
    Прайграл Нетаньяха - к° дакладна
  • ён не так ужо і брэша
    26.06.2025
    Відавочна ніякага хуткага выніку у ізраіля не атрымалася.
    Аперацыя мала тэндэнцыю зацягнуцца і перарасці ў шматгадовую вайну на выснажэнне.
    Таму трамп прыняў валявое рашэнне ўсё адкаціць назад.
    Іран не прыняў ніякіх абавязкаў па разбраенні.
    Сітуацыя вярнулася да даваеннай.
    Ну, кагосці забілі, штосці разбурылі.

    Калі ў выніку нападу нічога не мяняецца - лічыцца, што абарона была ўдалай.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць