Грамадства3535

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Былая выкладчыца МДЛУ Наталла Дуліна расказала «Новай газеце», што новага ў Марыі Калеснікавай.

Марыя Калеснікава

— У Калеснікавай вельмі жорсткая пазіцыя. Яна не тое што не збіраецца пісаць прашэнне аб памілаванні, але кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў. Можа быць, прыслухаліся да гэтага і не сталі яе адпускаць.

— А вы бачылі яе там? 

— Так, мы былі ў розных атрадах, але часта сутыкаліся ў санчастцы. [У калоніі] не выдаюць таблеткі на нейкі перыяд часу — трэба кожны дзень па іх хадзіць. Па раскладзе мы з яе атрадам трапляліся побач і амаль кожны дзень бачыліся і адна адной усміхаліся. Гледзячы на яе і чуючы абрыўкі размоў у яе атрадзе, магу сказаць, што яна вельмі ўсмешлівая, вельмі стойкая, вельмі спакойная.

Але я таксама ведаю і бачыла, што ёй вельмі дакучалі, пастаянна цягалі ў штаб на нейкія гутаркі. Некаторых дзяўчат — таксама палітычных — раптам сталі пераводзіць з іншых атрадаў да яе ў атрад. Адна з версій [у нас] была, што праз гэтых дзяўчат хочуць на яе паўплываць і пераканаць напісаць памілаванне. Праўда, тыя дзяўчаты, якіх ёй у атрад кідалі, і самі былі дастаткова жорсткія, вельмі катэгарычныя, і я думаю, што яны ніколі ў жыцці не сталі б праводзіць такую працу і наогул быць пасланцамі адміністрацыі калоніі.

— Але зносіны паміж атрадамі забаронены?

— Так, і за гэта вельмі добра можна схапіць, аж да ШІЗА. Таму мы, вядома, адно аднаго беражом па магчымасці. Ёсць, праўда, такія ж бессаромныя і нахабныя людзі, як я, — і сустракаючыся з такімі ж, якія не баяліся, мы часам перамаўляліся некалькімі фразамі.

Некалькі месяцаў таму раптам сказалі ўсім, у каго на руках ёсць кніга Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ», яе здаць. З бібліятэкі яе забралі, хоць іншыя кнігі Салжаніцына засталіся. З кнігамі там наогул час ад часу адбываліся дзіўныя рэчы. 

А ўспомніла я пра гэта, таму што мы неяк апынуліся побач з Калеснікавай, а ў мяне тады ў кішэні целагрэйкі быў чарговы томік «Архіпелага ГУЛАГа». Я яго выняла з кішэні і паказала ёй: «Глядзіце, Маша, чым тут займаюся: матчастку пачытваю, што называецца». 

Быў момант, калі да Калеснікавай наогул не дазвалялася падыходзіць. Нават на фабрыцы з ёй нельга было мець зносіны. Гэта вельмі непрыемная сітуацыя. Вядома, мы мімікай паказвалі ёй, наколькі гэта магчыма, усмешкамі і нейкімі асобнымі словамі, што мы — з ёй. Але ўсё-такі атрымлівалася, што мы самі па сабе [а яна — сама па сабе].

Калеснікаву яшчэ вельмі доўга трымалі ў ШІЗА — год, па-мойму.

Калі я там была, апошнія, здаецца, дзесьці паўгода, яе вярнулі ў звычайны атрад і на звычайную працу. Калі я з'язджала, па-мойму, яна зноў была ў ШІЗА.

Каментары35

  • Рукалицо
    27.06.2025
    "Некаторых дзяўчат — таксама палітычных — раптам сталі пераводзіць з іншых атрадаў да яе ў атрад. Адна з версій [у нас] была, што праз гэтых дзяўчат хочуць на яе паўплываць і пераканаць напісаць памілаванне. " Вот из-за такого примитива в женских сизо и колониях были вечные склоки и обвинения в 'работе'. Простите, но вы не политика, а кучка глупых, злобных и склочных баб. Что касается позиции Колесниковой - чистая правда.
  • :_
    27.06.2025
    Глупства гэта. Памілваньня не прасі - за гэта гонар. А вось рабіць самой сабе на шкоду з прынцыпа....? Гэта нават не зусім нармальна
  • Няпершы Джэнтльмэн
    27.06.2025
    Вось гэты сапраўдны лідар! А то выйшаў дзеяч па гуманітарным спісы, глядзі ты, пакуль людзі сядзяць тысячамі! Плач, сьлёзы, Дуда, Сікорскі! Крычыце яму, кажа, "Ціханоўскі"! Нават Лукашэнка да такога не дадумаўся!
    Жыццё ўсё і ўсіх расставіць па сваіх месцах!

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць