Свет33

Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы

Міністэрства культуры Азербайджана паведаміла пра адмену ўсіх расійскіх культурных мерапрыемстваў, запланаваных на тэрыторыі краіны. У паведамленні гаворыцца, што такое рашэнне прынята ў адказ на акты гвалту з боку расійскіх праваахоўных органаў у дачыненні да грамадзян Азербайджана.

Баку. Фота: Getty Images

Азербайджан скасоўвае расійскія культурныя мерапрыемствы праз затрыманні ў Свярдлоўскай вобласці. Мерапрыемствы, арганізаваныя расійскімі дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі — у тым ліку канцэрты, фестывалі, тэатральныя пастаноўкі і выстаўкі — адменены. Грамадзянам, якія ўжо набылі квіткі, прапануецца звяртацца па вяртанне грошай.

Падставай для рашэння сталі масавыя затрыманні выхадцаў з Азербайджана ў расійскім горадзе Екацярынбург.

Паводле азербайджанскага МЗС, уранку 27 чэрвеня больш за 50 чалавек былі затрыманыя сілавікамі ў межах расследавання забойства, здзейсненага ў 2001 годзе. 

Як паведамляе URA.RU, справа тычыцца гібелі гандляра, якую не ўдалося раскрыць па гарачых слядах. Цяпер справа адноўлена, і расследаванне вядзе спецыяльны аддзел Следчага камітэта па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў.

Азербайджанскі бок заклікаў Расію неадкладна правесці расследаванне гэтых затрыманняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Каментары3

  • Аглы
    29.06.2025
    Даўно пара гнаць кац@пію адусюль сцанымі анучамі!
  • Ёсік
    29.06.2025
    Вынік забароны расейшчыны не толькі гэтыя затрыманьні, даўно халодна ў адносінах з пуціным. Дыктатары не заўсёды падобныя адзін на аднога. Ды й турэцкі кіраўнік дапаможа, калі што.
  • захоп 1/3 Азербалджана, Молдовы, Грузіі , анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна ....
    29.06.2025
    а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове , далучаючы іх да гэта жахлівага ардынскага свету.
    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
    ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
    маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
    ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Бальшавіцкі джыхад , акупацыя БНР
    , вайна з Польшай , Эстоніей , Фінляндыей, Галадамор, рэпрэсіі, Курапаты, генацыд, Новая эмпэрыя , алеграхі, карупцыя , эмперыялізм ...І нaрэшце захоп 1/3 Азербалджана, Молдовы, Грузіі , анексія Крыма, вайна на Дамбасe, вайна, вайна ....

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку19

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

Беларусы сабраліся ў Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі2

Упершыню за доўгі час паказалі новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі1

На мітынг у Вільні палітзняволеная Дзядзюля прыйшла з локшынай у руках, каб аддаць яе Кучынскаму. Але не данесла17

Шрайбман: Ад адных чую, што Мінск стаў пустым і ўсе чакаюць вяртання людзей. А іншая пазіцыя: усё нармальна, з’ехалі — на здароўе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку19

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць