Грамадства77

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў

«Я хачу паехаць у Беларусь, але не ў турму, а на свабоду», — піша Мантас Данелюс, які перадаваў інфармацыю КДБ.

Мантас Данелюс. Фота з яго фэйсбука

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс, які атрымаў турэмны тэрмін за тое, што з 2022 года збіраў інфармацыю для беларускіх спецслужбаў і перадаваў звесткі прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, хоча, каб яго абмянялі на літоўскіх грамадзян, зняволеных у Беларусі.

Ён звярнуўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і Літоўскай турэмнай службы з такой просьбай, аднак улады рэкамендавалі яму звярнуцца ў Міністэрства юстыцыі, якое адказвае за вырашэнне падобных пытанняў.

«Я хачу паехаць у Беларусь, але не ў турму, а на свабоду, то-бок каб мяне абмянялі на літоўскіх грамадзян, асуджаных у Беларусі за шпіянаж на карысць Літвы: Алену Раманаўскене (6 гадоў), Андрэя Кобеля (9 гадоў) ці вялікую групу прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай, якія сядзяць у беларускіх турмах і ўсё яшчэ чакаюць магчымасці прыехаць у Літву, якую яны лічаць зямлёй абяцанай», — напісаў Данелюс у лісце журналісту Elta.

Алена Раманаўскене і Андрэй Кобель працавалі ў санаторыі «Беларусь». Беларусь лічыць, што яны былі завербаваныя літоўскімі спецслужбамі і неаднаразова прадастаўлялі інфармацыю пра гасцей санаторыя, у тым ліку пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс прысуджаны да 9 гадоў турмы за шпіянаж на карысць Беларусі.

Каментары7

  • Жвір
    05.07.2025
    Яму ж давядзецца прызнаць сябе літвінам, і вывучыць мову. Ці гатовы ён ?
  • Самы чэсны
    05.07.2025
    Ахаха. А паўтарыць лёс Чэчко не жадае?
  • Антон
    05.07.2025
    Сумняюся. Праблема ў тым, што юрыдычна абмены з боку дэмакратычных краін афармляюцца як сустрэчныя памілаванні іншаземцаў з наступнай дэпартацыяй. Але заходнія краіны ня могуць дэпартаваць уласных грамадзян. То бок памілаваны Данелюс можа адразу ж ісці з турмы да дому. Ды яшчэ здзеквацца над літоўскімі кампетэнтным органамі, маўляў я ёсць шпіёнам, але нічога вы мяне не зробіце, бо маім дахам ёсць закладнікі ў дыктатара. Дыктатуры, калі дзейнічаць ў адпаведнасці з канстытуцыяй, таксама ня маюць права дэпартаваць уласных грамадзян альбо перашкаджаць ім вярнуцца да дому. Але паколькі дыктатары заўсёды плююць на ўласныя канстытуцыі, то для іх дэпартацыя ўласных грамадзян ніякай праблемы не стварае. Гэта можа афармляцца рашэннем Лукашэнкі аб памілаванні, але калі юрыдычна мілаваць ня хочацца, то магчыма абыйсціся і без яго на падставе вусных загадах. Дастаткова ўзгадаць справу Марыі Калеснікавай, якую спрабавалі прымусова дэпартаваць ва Ўкраіну ў 2020. Альбо справу спадара Кандрусевіча, калі яго насуперак канстытуцыі беларускія памежнікі не пускалі ў Беларусь у 2020 з-за ... праблем з беларускім пашпартам. Тое ж самае тычыцца "памілаваных" дэпартаваных палітвязняў, бо не пускаць іх альбо затрымаць пад час спробы вяртання ў Беларусь, а ўжо потым сфабрыкаваць крымінальную справу для лукашэнкаўскай "праваахоўнай" і "судовай" сістэм ніякай праблемы не стварае.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць