Усяго патроху33

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

Румынія — адзін з апошніх куткоў Еўропы, дзе дзікія бурыя мядзведзі вольна блукаюць па лясах і дзе чалавек ім не перашкода. Паводле апошніх даных, у гэтай краіне жыве каля 13 000 мядзведзяў, што ў 100 разоў больш, чым у Польшчы і ў сотні разоў больш, чым у Беларусі, дзе папуляцыя рэдкая і лакальная. Для параўнання, у еўрапейскай частцы Расіі жыве прыкладна 36 000 мядзведзяў, але яны раскіданыя па велізарнай тэрыторыі, піша BBC.

Фота: Getty Images

Румынскія мядзведзі сфарміравалі найбуйнейшую карпацкую папуляцыю, якая застаецца жыццяздольнай дзякуючы суцэльным лясам Карпат. У Польшчы ці Беларусі мядзведзю няма дзе вандраваць: лясы фрагментаваныя, поўныя агароджаў, дарог і людзей.

Румынія ператварыла мядзведзя ў нацыянальны брэнд: туры па назіранні за мядзведзямі — сапраўдны трэнд. Кампаніі накшталт Outdoor Holidays ці Much Better Adventures ладзяць паходы ў суправаджэнні гідаў, каб людзі маглі без страху ўбачыць караля лясоў у яго натуральным асяроддзі.

Асобны гонар краіны — рэзервацыя Libearty у Зэрнэшці, дзе на 69 гектарах дубовага лесу жывуць больш за 130 мядзведзяў, вызваленых з цыркаў, звярынцаў і прыватных двароў.

Яшчэ 20 гадоў таму ў Румыніі можна было сустрэць мядзведзя, які забаўляе турыстаў каля рэстарана, прывязаны на ланцугу. Зараз гэта ўжо мінулае.

Але рост папуляцыі мае цану. Усё часцей здараюцца небяспечныя кантакты з людзьмі. У ліпені мядзведзь забіў матацыкліста, які спыніўся сфатаграфаваць пейзаж на знакамітай Дрозе Трансфэгарашан — мясціне, якую рэкламаваў нават «Top Gear». Мядзведзь сцягнуў чалавека ў 80-метровы абрыў. Мужчына быў у шлеме, у ахоўнай вопратцы — але не выратаваўся.

Улады цяпер шукаюць «залатую сярэдзіну»: як абараніць і мядзведзя, і чалавека. Памылкі з боку людзей — галоўная прычына інцыдэнтаў: спалохалі, падышлі да мядзведзіцы з малымі, пакінулі смецце ці ежу. Таму ўсіх вучаць простым правілам: рабіце шум у лесе — і мядзведзь сам адыдзе. Не фатаграфуйце, не карміце, не спрабуйце падысці.

Каментары3

  • Мишки
    07.07.2025
    13000 в Румынии и больше 1000 медведей в Беларуси. Как отсюда можно получить в сотни раз больше чем у нас... 2 недели назад медведя видел лично у дороги из машины. У нас их не так уж и мало. Румыния немного больше Беларуси по территории, при том что у них <30% территории леса, а у нас >40%
  • Владимир
    07.07.2025
    А кто их считает?
  • Важна хто лічыць
    07.07.2025
    Мишки, а вы не паляўнічы часам?
    Несупадзенні ў афіцыйнай справаздачнасці пачынаюцца з 2010-х гадоў, калі назіраецца то ўсплёск, то зніжэнне колькасці касалапых. Белстат выдае такую статыстыку: у 2010 годзе ў краіне было 111 мядзведзяў, у 2013-м – 123, у 2014-м – 119, у 2015-м – 20, у 2016-м – 76, у 2017-м – 68, у 2018-м – 25. У 2019-м колькасць мядзведзяў скарацілася да 19 асобін. А праз 2 гады яна – бац! – і вырасла да 580. У 2023-м у Беларусі наогул налічылі 700 мядзведзяў.

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць