Спорт33

Да чэмпіянату свету па фехтаванні дапусцілі нават «нейтральных» расійскіх афіцэраў

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дапусціла 40 «нейтральных» фехтавальшчыкаў з Расіі і Беларусі да чэмпіянату свету, які адбудзецца з 22 па 26 ліпеня ў грузінскім Тбілісі. Украіна ўжо выказала пратэст такому рашэнню, заявіўшы, што праверка нейтральнага статусу беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў была павярхоўнай і парушае ўсе заяўленыя правілы, піша «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vk.com/rusfencing

Асаблівую ўвагу ў спісе дапушчаных да чэмпіянату прыцягнулі Сафія Вялікая, якая мае званне маёра арміі РФ, і лейтэнант Яна Ягар’ян. Гэта супярэчыць рэкамендацыям МАК, згодна з якімі спартсмены з вайсковымі званнямі і датычнасцю да сілавых структур Расіі і Беларусі не могуць лічыцца нейтральнымі.

Абедзве згаданыя расійскія фехтавальшчыцы знаходзяцца пад украінскімі санкцыямі за распаўсюджванне і падтрымку расійскай прапаганды.

Ад Беларусі ў спісе 12 чалавек:

Шпага: Кацярына Пашарнёва, Аляксандра Цурская, Дзмітрый Рыкуноў, Марк Семаненка.

Шабля: Кацярына Рагачоўская, Яна Собаль, Сяргей Кісель, Сцяпан Каваль.

Рапіра: Дар’я Уласава, Уладзімір Бутэнка, Уладзіслаў Нікалюк, Ягор Рабцоў.

FIE дазволіла ўдзел гэтых спартсменаў таксама і ў камандных спаборніцтвах.

Федэрацыя фехтавання Украіны (ФФУ) ужо адрэагавала на рашэнне FIE.

«Гэта — плявок у твар не толькі ўкраінскім спартсменам, але і ўсёй сусветнай спартыўнай грамадскасці. Мы з самага пачатку падкрэслівалі, што ўвесь гэты працэс праверкі расійскіх фехтавальшчыкаў на прадмет нейтральнасці з'яўляецца фарсам. Цяпер, спадзяюся, гэта стала зразумела ўсім іншым замежным федэрацыям, якія рабілі выгляд, што адбор нармальны.

Такое дзёрзкае рашэнне стала магчымым, бо ўсе папярэднія скаргі Федэрацыі фехтавання Украіны заставаліся без рэакцыі, у тым ліку з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта», — заявіў прэзідэнт ФФУ Міхаіл Ільяшаў.

Украінская федэрацыя цяпер вызначае юрыдычныя крокі, каб супрацьстаяць гэтаму рашэнню, а таксама звяртаецца ў спецслужбы краіны з заклікам прымяніць прадугледжаныя законам захады ў дачыненні да кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі фехтавання.

Каментары3

  • Барадзед
    08.07.2025
    Взятки на офшорные счета.
  • Можна
    08.07.2025
    Ну спадарства, гэта несур'ёзна. Рэкамендацыі МАК датычацца выступленняў на Алімпіядзе. На чэмпіянаце свету пад сваёй эгідай ФІЕ робіць, што хоча.
  • Влад
    09.07.2025
    Так а в чём проблема?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць