Свет66

«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рэзка выказаўся пра Уладзіміра Пуціна, абвінаваціўшы яго ў нежаданні спыніць вайну ва Украіне. Паводле яго слоў, сказаных падчас пасяджэння амерыканскага ўрада, Пуцін «кідае ў нас кучы гаўна [bullshit]», піша The Guardian.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Трамп падкрэсліў, што вайна, якая ідзе цяпер, ніколі не павінна была пачацца, і адзначыў вялікія чалавечыя страты. Ён заявіў, што хаця Пуцін і захоўвае ветлівасць у перамовах, усё гэта аказваецца пустымі словамі. Таксама ён не выключыў увядзенне новых санкцый супраць Расіі: «Я разглядаю гэта».

Тым часам былы спікер Палаты прадстаўнікоў Ньют Гінгрыч паведаміў, што 9 ліпеня ў Кангрэс будзе прадстаўлены законапраект аб «скрышальных» санкцыях супраць Расіі, распрацаваны сенатарам Ліндсі Грэмам. Гінгрыч назваў дакумент «важным сігналам Пуціну» і падкрэсліў, што цярпенне да яго паводзін у амерыканцаў заканчваецца.

Сенатар Ліндсі Грэм раней заяўляў, што закон прадугледжвае магчымасць для Трампа ўвесці 500%-я мыты на тавары з краін, якія купляюць расійскія прадукты, у тым ліку нафту і газ. Ён падтрымаў намеры Трампа спыніць вайну, але адзначыў, што для міру патрэбныя абодва бакі — і калі Украіна гатовая да перамоў, то Пуцін пакуль не.

Грэм лічыць, што цяпер самы час узмацніць ціск на Расію, і паведаміў, што законапраект ужо падтрымалі 85 сенатараў, прытым колькасць прыхільнікаў расце.

Хоць Трамп падчас сваіх першых званкоў Пуціну пасля вяртання ў Белы дом сцвярджаў, што той нібыта хоча міру, на справе Расія толькі ўзмацняла атакі на Украіну — і цяпер нават Трамп гэта прызнае.

Каментары6

  • Жвір
    08.07.2025
    Увогуле, добрая тэма для мультыплікатараў,.. я б парагатаў. Уявіце сюжэт...:)))
  • Гэта лапідарна геніяльна
    08.07.2025
    Не прайшло і 10 год. Ці прайшло?
  • Bullshit
    09.07.2025
    Ну хто ж bullshit перакладае як кучы лайна!
    Лухта [сабачая] — вось правільны пераклад.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць