Свет22

«Як у 1937-м». Смерць расійскага міністра — папярэджанне для палітычнай эліты

Пра самагубства міністра транспарту Расіі Рамана Старавойта піша карэспандэнт Бі-бі-сі ў Маскве Стыў Розэнберг.

Раман Старавойт. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

«Пачатак тыдня ў Расіі быў драматычным. У панядзелак раніцай Уладзімір Пуцін звольніў міністра транспарту РФ Рамана Старавойта. Да абеду таго ж дня Старавойт быў мёртвы. Ягонае цела выявілі ў парку на ўскрайку Масквы з агнястрэльным ранненнем у галаву. Побач з целам, верагодна, быў пісталет.

Следчыя заявілі, што мяркуюць, што былы міністр забіў сябе сам.

У аўторак раніцай у таблоідзе «Маскоўскі камсамолец» панаваў шок. «Самагубства Рамана Старавойта праз некалькі гадзін пасля загаду прэзідэнта аб яго звальненні — гэта амаль унікальны выпадак у расійскай гісторыі», — заявіла газета.

Але каб успомніць самагубствы расійскіх міністраў, трэба вярнуцца больш чым на трыццаць гадоў назад, у часы перад распадам Савецкага Саюза.

У жніўні 1991 года, пасля правалу путчу, які ўчынілі камуністычныя радыкалы, адзін з лідараў путчу, міністр унутраных спраў СССР Барыс Пуга, застрэліўся.

Крэмль мала што сказаў пра смерць Старавойта. «Наколькі вас шакавала тое, што федэральнага міністра выявілі мёртвым праз некалькі гадзін пасля звальнення прэзідэнтам?» — запытаўся я ў прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскова падчас канферэнц-званка ў Крамлі.

«Звычайныя людзі не могуць не быць шакаваныя гэтым, — адказаў Пяскоў. — Вядома, гэта шакавала і нас».

«Расследаванне павінна даць адказы на ўсе пытанні. Пакуль яно працягваецца, можна толькі здагадвацца. Але гэта больш для СМІ і палітычных экспертаў. Не для нас».

Расійская прэса сапраўды поўная здагадкаў. Некалькі расійскіх газет звязалі смерць Рамана Старавойта з падзеямі ў Курскай вобласці.

Да свайго прызначэння міністрам транспарту ў маі 2024 года Старавойт больш за пяць гадоў быў губернатарам Курскай вобласці.

Пад яго кіраўніцтвам — і за вялікія сумы дзяржаўных сродкаў — уздоўж мяжы з Украінай пачалі будаваць абаронныя ўмацаванні. Яны былі недастаткова трывалымі, каб прадухіліць прарыў украінскіх войскаў і захоп часткі Куршчыны летась.

З таго часу пераемніка Старавойта на пасадзе губернатара Аляксея Смірнова і яго былога намесніка Аляксея Дзедава арыштавалі і абвінавацілі ў маштабным махлярстве, звязаным з будаўніцтвам умацаванняў.

«Старавойт цалкам мог стаць адным з галоўных абвінавачаных у гэтай справе», — дапусціла расійская штодзённая дзелавая газета «Коммерсант».

Расійскія ўлады гэтага не пацвердзілі.

Як у часы сталінізму

Але калі менавіта страх перад судовым пераследам прымусіў былога міністра здзейсніць самагубства, што гэта кажа нам пра сучасную Расію?

«Найбольш драматычная частка гэтага з улікам рэсталінізацыі (вяртанне ідэалогіі сталінізму) у Расіі апошнія гады ў тым, што высокапастаўлены чыноўнік забівае сябе, бо не мае іншага спосабу выбрацца з сістэмы», — кажа Ніна Хрушчова, прафесарка міжнародных адносін з Новай школы ў Нью-Ёрку.

«Ён, мабыць, баяўся, што атрымае дзесяткі гадоў зняволення, калі трапіць пад суд, і што яго сям’я моцна пацерпіць. Таму выйсця няма. Я адразу ўспомніла пра Серго Арджанікідзэ, аднаго з міністраў Сталіна, які здзейсніў самагубства ў 1937 годзе, бо адчуваў, што не мае выйсця».

Калі пачынаеш параўноўваць сучаснасць з 1937 годам, гэта прымушае сур’ёзна задумацца.

Смерць Рамана Старавойта трапіла ў загалоўкі газет. Але гэтая «амаль унікальная падзея ў расійскай гісторыі» атрымала мінімальнае асвятленне на дзяржаўным тэлебачанні.

Магчыма, гэта таму, што Крэмль прызнае сілу тэлебачання ў фармаванні грамадскай думкі. У Расіі тэлебачанне мае большы ўплыў, чым газеты. Таму, калі справа даходзіць да тэлебачання, улады, як правіла, больш асцярожныя і дакладныя ў сваіх паведамленнях.

У вячэрнім выпуску навін на канале «Расія-1» у панядзелак быў чатыроххвілінны рэпартаж пра тое, як Пуцін прызначыў новага выконваючага абавязкі міністра транспарту Андрэя Нікіціна.

Але пра звальненне папярэдняга міністра транспарту не было аніводнага слова. Таксама і пра тое, што яго знайшлі мёртвым.

Толькі праз сорак хвілін, бліжэй да канца выпуску навін, вядучы коратка згадаў пра смерць Рамана Старавойта. Дыктар навін прысвяціў гэтаму ўсяго 18 секунд, а гэта значыць, што большасць расіян, верагодна, не будуць разглядаць драматычныя падзеі панядзелка як нешта важнае.

Для палітычнай эліты гэта іншая гісторыя. Для міністраў, губернатараў і іншых расійскіх чыноўнікаў, якія імкнуліся быць часткай палітычнай сістэмы, тое, што здарылася са Старавойтам, стане папярэджаннем.

«Калі раней можна было атрымаць гэтыя пасады, разбагацець, атрымаць павышэнне з рэгіянальнага ўзроўню на федэральны, сёння гэта яўна не той кар’ерны шлях, калі вы хочаце выжыць», — кажа Ніна Хрушчова.

«І гаворка не толькі пра карʼерны рост угару, але і пра рух уніз, які таксама можа скончыцца смерцю».

Гэта напамін пра небяспеку, якая ўзнікае адразу, калі ты выпаў з сістэмы.

Каментары2

  • Бартош
    09.07.2025
    прозвішча літвінскае, відаць продкі з ВКЛ
  • Гісторык
    09.07.2025
    Які 1937? Які сталінізм? Нам жа столькі гадоў розныя левыя актывісты крычалі і крычаць пра фафызм. Няўжо іх любімы камуністычны сон паўтараецца?

Цяпер чытаюць

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць