Грамадства33

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя

Музыкант прызнаны палітвязнем.

Фота: Onliner.by

Лідар беларускай групы «Палац» Алег Хаменка прызнаны палітвязнем.

Як паведамляюць праваабаронцы, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Невядома, які канкрэтна артыкул яму інкрымінуецца, але звычайна ў такіх сітуацыях можа пагражаць як хімія, так і калонія.

Музыку затрымалі ў чэрвені 2025 года ў Мінску.

Алег Хаменка — музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». У складзе музычнага калектыву здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая».

Каментары3

  • Paliašuk
    09.07.2025
    Ці арганізуе Рада культуры акцыі, зборы ў падтрымку спадара Алега? Вельмі неабходна, як і зварот у ЮНЕСКА аб пераследзе дзеяча культуры. Калі змаўчаць, то неўзабаве этнамузыкалогію прызнаюць экстрэмісцкай дзейнасцю.
    Ясна, што Алега Хаменку схапілі, бо Беларус. Перажыванне наконт гэтай сітуацыі: тое, што называе сябе дзяржавай і хапае, саджае за краты бяскрыўднага аўтара песенькі пра коціка-бамжа, не мае маральнага права на існаванне, яму наканавана знікнуць раней ці пазней.
  • Ваш кэп
    10.07.2025
    Paliašuk, гэта як у Расеі — дзеці ды студенты ў іх экстрэмісты, а талібы — сябры.
  • М
    10.07.2025
    Лібэралізацыя ці адліга ў дзеяньні

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць