Спорт44

Мінскае «Дынама» прайграла «Лудагорцу», прапусціўшы ў канцы сустрэчы

Сёння прайшоў першы матч першага раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

football.by

Мінскае «Дынама» гуляла ў гасцях з балгарскім «Лудагорцам» і прайграла 0:1. Адзіны мяч у сустрэчы забіў чэшскі легіянер «Лудагорца» Філіп Калач на 87-й хвліне.

Гульня ў адказ пройдзе ў наступную сераду ў Венгрыі. 

Дарэчы, «Дынама» і «Лудагорац» гулялі паміж сабой год таму ў 2-м раўндзе ЛЧ, і балгарскі клуб перамог па выніках дзвюх сустрэчаў (2:0, 0:1).

Сёлета пераможца двубою ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з харвацкай «Рыекай», а няўдачнік пары з нядаўчнікам пары «Эгнація» (Албанія) — «Брэйдаблік» (Ісландыя). У першым паядынку албанцы перамаглі 1:0.

У чацвер пройдуць матчы кваліфікацыі першага раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«Нёман» згуляе ў Ерэване з «Урарту» (20:00), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у Венгрыі з паўночнамакедонскімі «Работнічкамі» (21:00), а брэсцкае «Дынама» ў гасцях з чарнагорскай «Суцьескай» (21:30).

Беларускія клубы праводзяць свае хатнія матчы на нейтральных палях. Сёлета ў Венгрыі.

Каментары4

  • Жвір
    10.07.2025
    Au de cologne, адвалі. Не падабаецца, не цікава - адвалі. Гэта для мяне пішуць, я прасіў, мне цікава.
  • Жвір
    10.07.2025
    Нёман перамог Урарту! а Тарпеда пасьля першага тайма вядзе ў гульні з Работнічкі !
  • Капскі - даверанае асоба Лукашэнкі
    14.07.2025
    Au de cologne, Разумею ты лепш пра Батэ б пачытаў, але яны пад кіраўніцтвам сяброў самазванца зусім развучыліся па мячу трапляць.

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага47

У Кобрыне адбылася аварыя з удзелам двух міліцэйскіх аўто ФОТЫ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць