Грамадства33

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы

Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы на сваіх картках. Адпаведныя каментары беларусы размяшчаюць у тэлеграм-канале Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пад паведамленнем аб ліквідацыі ўчорашняга тэхнічнага збою, піша Reform.news.

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў, так і застаўся», «Не ўсім вярнулі, у мяне па-ранейшаму мінус», «Баланс не адноўлены! Калі ласка, вярніце грошы», «На 8.48 раніцы мінус вырас яшчэ больш чым раней. Ліквідавалі так ліквідавалі», — вось толькі некаторыя каментары.

Ранішнія скаргі ў асноўным тычацца Белаграпрамбанка і Беларусбанка. Некаторыя кліенты адзначаюць, што балансы не супадаюць у мабільным і інтэрнэт-банкінгу.

Разам з тым у каментарах ёсць і запісы, якія пацвярджаюць, што балансы на картках вярнуліся ў норму.

Разам з тым Беларускі працэсінгавы цэнтр запэўнівае, што на яго баку ўсе праблемы вырашаны, таму варта ўдакладняць сітуацыю непасрэдна ў банках.

«Усе балансы па банкаўскіх плацежных картках ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк» прыведзены ў актуальны стан. Аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме. У выпадку, калі ў вас узніклі сумневы ў актуальнасці астатку па вашай банкаўскай плацежнай картцы, просім звяртацца за тлумачэннямі ў банк, які выдаў картку», — заявілі ў БПЦ.

У цэнтры таксама растлумачылі, што праблемы з адлюстраваннем балансу могуць быць і не звязаныя са збоем.

«Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што неадпаведнасць астатку, у тым ліку і адмоўны астатак, можа ўзнікнуць па прычынах, не звязаных з узніклым збоем, напрыклад, па выніках апрацоўкі валюта-абменных аперацый, наяўнасці зваротаў, патрабаванняў у АСІ ІДА і іншых прычынах. Банкаўскі працэсінгавы цэнтр дзякуе Вам за разуменне», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у сераду кліенты трох найбуйнейшых дзяржбанкаў сутыкнуліся з адмоўнымі балансамі на сваіх банкаўскіх картках. Неўзабаве Беларускі працэсінгавы цэнтр прызнаў тэхнічны збой. У цэнтры паабяцалі ліквідаваць яго да 14:00, затым гэты тэрмін перанеслі на 17:00. Аднак праблема не была вырашана. БПЦ заявіў, што ўсё будзе выпраўлена да 22:00, але і гэта абяцанне не было рэалізавана. Тым часам беларусы выплюхвалі сваё абурэння ў каментарах у тэлеграм-канале цэнтра.

Сітуацыя палепшылася пасля 00:00. Каля 1:00 у чацвер стала вядома, што вырашана праблема з Беларусбанкам. Яшчэ праз гадзіну БПЦ даў справаздачу аб аднаўленні балансаў і Белінвестбанка. Неўзабаве пасля 4 раніцы БПЦ, нарэшце, паведаміў аб поўнай ліквідацыі збою.

@belarusnovosti После вчерашних минусов на картах белорусы потеряли доверие к банкам? #беларусбанк #беларусь #новостибеларуси #беларусьсейчас #белорусы #белоруска ♬ Aglow (Intro) - Slowed Down Version - Karamel Kel

Каментары3

  • не винаватая я
    10.07.2025
    Нихто, ни у чым не винаваты, бо разумныя у турмах и павыгнаныя, а дурни у кабинетах.
    Памогуть разабрацца красауцы, прыдуть да тых, у каго застауся минус на картачке и надають па галаве, каб не мешали дурням у кабинетах, навядут парадак.
    Так было 31 год, так ёсть, так будзет ещо 31 год.....Парадак должан быть всюду.
  • Не галасім
    10.07.2025
    Кожны робіць, што можа!
  • …
    10.07.2025
    У меня до сих пор минус.

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць