Грамадства1414

«Я задзяўблася!» Беларуска ў шаленстве ад якасці сувязі МТС

У каментарах абураныя беларусы сталі скардзіцца і на іншых аператараў.

Беларуска выклала ў тыктоку відэа, у якім абурылася працай мабільнага аператара МТС. Яна кажа, што жыве ў драўляным доме ў вёсцы, і ў яе «пастаянна не ловіць сувязь» або «яна абрываецца».

У акаўнце пазначана, што жанчына — фермер, у яе — конны клуб. Праз кепскую сувязь, паводле яе слоў, кліенты не могуць звязацца з ёю, а яна ўвесь час ператэлефаноўвае.

@_kck_troya_ #мтс #мтсдно #связинетмтс #обращениебел #обращенимтс ♬ Заколебал ты - Дискотека Авария

«Не вельмі паважаны МТС. Я з вамі 20 гадоў на адным і тым жа нумары. Я плачу грошы. За што, скажыце мне, калі ласка?» — эмацыйна пачынае жанчына.

Яна кажа, што і браць за такія паслугі варта было б па якасці.

«Я не магу датэлефанавацца да работнікаў, да мяне не могуць датэлефанавацца ў першую чаргу мае ж кліенты. Я задзяўблася пастаянна людзям ператэлефаноўваць. Я размаўляю-размаўляю — сувязь абрываецца. Я тэлефаную — чалавек недаступны», — скардзіцца яна.

Яна кажа, што можа кліентам МТС варта пісаць скаргі, каб кампанію праверылі.

«Калі вы не спраўляецеся са сваёй працай, рабіце аплату меншай людзям. За што мы грошы плацім?» — прапануе яна.

Відэа выклікала шырокі рэзананс: больш за 300 тысяч праглядаў, каля 8000 лайкаў і звыш 1000 каментарыяў. Шмат хто з карыстальнікаў падтрымалі жанчыну, скардзячыся на якасць сувязі не толькі ў МТС, але і ў іншых аператараў.

«А1 тое ж самае, праблемы. Сувязь знікае падчас размовы. Інтэрнэт слабы».

«Перайдзіце на life:) — зразумееце, што МТС яшчэ не самае горшае».

«Такая ж сітуацыя: жывём за 5 км ад горада — сувязі амаль няма, інтэрнэт працуе праз раз. У горадзе нічога не змяняецца. А плачу 40 рублёў у месяц».

«І таксама я паўтара гады тэлефанаваў аператару з праблемамі сувязі — адказ адзін у вас усё выдатна можа ў вас смартфон стары трэба замяніць!!!»

Каментары14

  • %
    10.07.2025
    Так-так, сувязь і мабільны інтэрнэт на Беларусі сталі вельмі кепскімі
  • Ардынск халоп негадуе!
    10.07.2025
    Начальства, прыміці меры!
  • парадак должан быть усюды
    10.07.2025
    Прыслать к ней красауцау, чтобы навяли парадак, а ана стала давольнай и больша никагда не жалавалася.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць