Свет66

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Францыя разам з Вялікабрытаніяй гатовыя накіраваць ва Украіну 50 тысяч салдат і афіцэраў у якасці міратворцаў. Па яго словах, гэтая колькасць утворыць армейскі корпус, здольны ўдзельнічаць у буйных баявых дзеяннях, піша The Moscow Times.

Кір Стармер, Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі. Фота: Simon Dawson / No 10 Downing Street

Франка-брытанскія сілы, як мяркуецца, стануць асновай міжнароднага кантынгенту, які будзе кантраляваць выкананне перамір’я.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер паведаміў, што план місіі гатовы і можа быць ажыццёўлены літаральна праз некалькі гадзін пасля падпісання дамовы аб спыненні агню паміж Украінай і Расіяй. Ён падкрэсліў, што гэты план добра прадуманы і разлічаны на доўгатэрміновую перспектыву. Макрон дадаў, што 30 краін будуць удзельнічаць у падтрымцы перамір’я і дапамагаць у аднаўленні ўкраінскага войска.

Раней абмяркоўвалася магчымасць накіравання каля 30 тысяч міратворцаў, якія павінны былі быць размешчаныя ў Кіеве, Адэсе і Львове для падтрымкі УСУ. Расія выступіла супраць прысутнасці войскаў краін НАТА ва Украіне і папярэдзіла, што гэта зробіць іх бокам канфлікту.

Эмануэль Макрон таксама падкрэсліў, што для прысутнасці еўрапейскіх міратворцаў пасля вайны зусім не патрабуецца згода Расіі, бо Украіна — суверэнная дзяржава і сама вырашае, каго запрашаць на сваю тэрыторыю. Ён адзначыў, што пытанне міратворчага кантынгенту будзе часткай мірных перамоваў, бо Украіна не можа згаджацца на тэрытарыяльныя страты без гарантый бяспекі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней выказваў жаданне бачыць 100 тысяч міратворцаў на ўкраінскай тэрыторыі для забеспячэння выканання мірнай дамовы. ЗША падтрымалі ідэю еўрапейскага кантынгенту, але самі сваіх вайскоўцаў пасылаць не будуць.

Каментары6

  • Отец Засандалий
    11.07.2025
    Смех в зале. Березина - 2025.
  • Маланка з заднім ходам
    11.07.2025
    Даўно ўжо трэба абуць у боты украінцаў і нас беларусаў, якія ўцяклі ў Еўропу. Сфармаваць корпус і наперад. Польшча, Германія. Хто адмаўляецца - скасаваць ВНЖ. Гэта завецца справядлівасць. Ці будзе так: еўрапейцы ваююць, а мы іх падтрымліваем. Але так не будзе, не трэба ілюзій.
  • Миротврцы мамкины
    11.07.2025
    Сначала туда подъедет 100к северокорецев, для заселения новой территории. Будете ловить шахиды по ночам, вместо клубов и ресторанов, как Германии. Где вы сидели на виллах и зряплаты получали.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць