Грамадства4343

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Прапагандыст пахваліўся дарагушчай кухняй у сваім доме пад Мінскам. Ганарыцца, што аплаціў усё сам. 

Беларускі зборшчык кухняў Kuhni Cherry апублікаваў рэкламны агляд адной са сваіх зробленых замоваў, на якім можна беспамылкова пазнаць Ігара Тура з ягонай жонкай Ксеніяй Шынгірэй. 

Пара стаіць абняўшыся на новай кухні ў новым доме, праз вокны можна разгледзець новыя прыватныя дамы суседзяў. Справа адбываецца ў ваколіцах Астрашыцкага Гарадка, куды сям'я збіралася перабрацца бліжэй да рэзідэнцыі свайго працадаўцы. 

Чытайце таксама: Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м

Удваіх яны хваляць аператыўнасць і прафесіяналізм падрадчыкаў. 

Ксенія не хавае захаплення. Цёпла ўяўляе, як раздольна будзе на такой кухні дзецям, як рады яны ўсе будуць збірацца за адным вялікім сталом на фоне прыгожай і дарагой мэблі.

У Ксеніі — работніцы інфармацыйнага ўпраўлення МНС — ёсць дачка ад іншага мужчыны, а таксама сумесны сын з Турам. 

Яе цяперашні муж прызнаецца, што жонка не ўдзельнічала ў абстаўленні кухні: «Для мяне як для чалавека, які займаўся фінансаваннем усяго гэтага пытання […]», — кажа Ігар Тур, хвалячы вытворцу. 

Каб зразумець цану пытання, адзін з чытачоў «Нашай Нівы» пацікавіўся ў вырабніка, колькі каштуе такая самая кухня, як на відэа.

«Часам візуальна падобныя праекты могуць адрознівацца па кошце ў разы. У гэтым выпадку замоўца зрабіў выбар на карысць матэрыялаў і фурнітуры прэміяльнага сегмента. […] Кошт праекта пад ключ склаў 23 018 беларускіх рублёў», — адказалі ў кампаніі. 

Гаворка ідзе толькі пра сам кухонны гарнітур, без уліку тэхнікі і матэрыялаў унутранага дэкору памяшкання. 

Свой прэміяльны гарнітур сям'я дапоўніла і неабходнай тэхнікай: чорным двухдзверным халадзільнікам Techno, цана на які ў Беларусі пачынаецца ад 3200 рублёў, а таксама ўмантаванай духавой шафай і мікрахвалёўкай Haier, якія разам таксама каштуюць каля 3000 рублёў. 

Такім чынам, калі ўлічыць і іншыя патрэбныя і не вельмі тэхнічныя рэчы, якія бачныя на кухні Тураў, можна канстатаваць, што прывядзенне 20 квадратных метраў кухні ў пажаданы выгляд каштавала прапагандысту не менш як 30 тысяч беларускіх рублёў. 

На гэты момант на сайце АНТ прадстаўлена толькі чатыры вакансіі, у якіх мае патрэбу канал. 

Так, інжынеру відэамантажа абяцаюць чыстымі 1350‑2100 рублёў, рабочаму па комплексным абслугоўванні будынка — 1300‑1350 рублёў, спецыялісту па закупках — 1950‑2100 рублёў, прыбіральшчыку — 700‑750 рублёў на месяц.

Каментары43

  • Совет
    12.07.2025
    Тур, не грусти, сходи к Протасевичу в бар. Хоть пожрёшь нормально.
  • Сема
    12.07.2025
    А потребители его "творчества" в сарае лошадь доедают, оплачивая дома и кухни.
  • Совет
    12.07.2025
    Один ребёнок неизвестно от кого, второй свой. Третьего не надо. А то опять будет неизвестно от кого.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць