Свет77

Трамп заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве, а дальнабойных ракет Украіне ён не дасць

15 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы з журналістамі, якую паказваў тэлеканал Fox News.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Luis M. Alvarez

Так прэзідэнт ЗША пракаментаваў ранейшыя паведамленні ў СМІ (Washington Post і Financial Times), паводле якіх Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім нібыта цікавіўся, чаму ўкраінцы не атакуюць Маскву. Зяленскі, згодна з гэтымі данымі, адказаў, што для гэтага патрэбна адпаведная зброя. Прэс-сакратарка Трампа Кэралайн Левіт пасля заявіла, што словы прэзідэнта ЗША вырваныя з кантэксту.

Цяпер жа сам Трамп падкрэсліў, што ён не падтрымлівае ніводзін з бакоў у вайне — ён «на баку чалавечнасці» і хоча спыніць смерці тысяч людзей.

Таксама Трампу нагадалі пра 50 дзён, якія ён даў Расіі на заканчэнне вайны, і спыталіся, чаму менавіта столькі. Ён адказаў:

«Я не думаю, што 50 дзён — гэта вельмі доўга, тэрмін можа быць і карацей. Але чаму вы не пытаецеся ў Байдэна, чаму ён уцягнуў нас у гэту вайну? Вы павінны задаць тое ж пытанне Байдэну. Ведаеце, чаму? Таму што ён тупіца, а вы няправільна асвятляеце гэта. Гэтага б ніколі не адбылося, калі б я быў прэзідэнтам».

Адносна свайго цяперашняга стаўлення да Пуціна прэзідэнт ЗША заявіў:

«Паглядзім, што адбудзецца з Пуціным. Пакуль што я ім вельмі расчараваны. Я вырашыў мноства войнаў у апошнія тры месяцы, але гэтую вайну пакуль не. Гэта вайна Байдэна, не Трампа, я спрабую выцягнуць нас з гэтага замесу».

На пытанне, ці збіраецца ён перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты, Дональд Трамп сказаў, што такіх планаў у яго няма.

Каментары7

  • Лалал
    15.07.2025
    За што люблю Трампа - гжта сення ее кажа што не дасць, а заўтра што дасць так ці інакш :)
  • бабруйчанін
    15.07.2025
    Меланія Трамп здівіла ..Ен не ..
    Яшчэ.наперадзе па 50 ×22 разы і як раз= 3.5 гады
  • Гвізьдзіць Донні лапідарны
    15.07.2025
    Лапідарна геніяльна

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра4

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць