Грамадства3737

З’явілася нечаканая версія прычыны знікнення Мельнікавай, якая «шмат што тлумачыць»

Версія, якую агучылі ў аўтарскім праекце «Саша, што ты нясеш?!» рэдактары Reform.news Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў, хаця і не дае адказы на ўсе пытанні, але гэты «пазл арганічна ўпісваецца ў агульную карціну».

«Ёсць такая, даволі цікавая версія, што Мельнікава магла быць цяжарнай. Ёсць сведчанні — знаёмыя распавядалі (за што купіў, за тое і прадаю), што нібыта ў лістападзе яна паводзіла сябе так, як паводзіць сябе чалавек, які можа быць цяжарным», — кажа Паўлючэнка.

Па сведчаннях знаёмых, у Мельнікавай, настрой часта змяняўся, іншыя характэрныя прыкметы таксама былі.

Калі адлічыць ад лістапада, чатыры месяцы — якраз той тэрмін, калі цяжарнасць ужо становіцца бачнай. І, магчыма, менавіта гэта і падштурхнула яе да ад’езду, мяркуюць аўтары праекта.

Калі прыняць гэтую версію як рабочую, яна, вядома, не тлумачыць усяго — ці была яна агентам, ці не, хто ўвогуле вінаваты і г. д., але гэтая дэталь можа добра патлумачыць, чаму Мельнікава дагэтуль не з’явілася публічна, лічаць аўтары праграмы.

Бо калі адлічыць ад лістапада, то цяпер Мельнікава якраз мусіла б нараджаць. І, адпаведна, малаімаверна, што яна ўдзельнічала б у нечым публічным ці мела б магчымасць падстаўляцца пад медыйны ціск.

«Ну, вось такая гіпотэза. Мы, здаецца, у эфіры яе не агучвалі, бо, шчыра кажучы, не наша справа — хто ад каго цяжарны. Але паспрабуйце ўставіць гэты пазл у агульную карціну — здаецца, ён даволі арганічна ўпісваецца і шмат што тлумачыць», — мяркуюць вядоўцы праграмы.

На іх думку, калі прыняць версію, то становіцца зразумела, чаму Мельнікава не на публіцы — «бо, напэўна, не да таго». І нават калі яна цяпер у Беларусі, а можа і не ў Беларусі — усё роўна відавочна, чаму ёй маглі спатрэбіцца грошы. «Мацярынскі капітал», — пажартавалі слухачы ў чаце пра скрадзеныя грошы.

«Мы гэтую версію з рознымі людзьмі пракручвалі. Калі ўпершыню яе чуеш — здаецца, нешта дзіўнае. А потым калі пакруціць, пачынаеш разумець, што, калі яе ўставіць у агульную схему, шмат чаго пачынае набываць сэнс», — кажа Паўлючэнка.

Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўразвязу 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь. Дзе яна і што з ёй, няма інфармацыі.

Каментары37

  • Ыаан
    16.07.2025
    А что, тут в Польше, родить никак не получилось бы?
  • Барадзед
    16.07.2025
    Это уже вымысел или ещё дедукция?
  • Kkk
    16.07.2025
    Знайшлі каго слухаць. Вы б яшчэ Чалага спыталі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць