Свет22

Суд у Рызе адмяніў рашэнне аб ануляванні вяшчальнай ліцэнзіі тэлеканала «Дождь»

Пра адмену рашэння Нацыянальнай рады па электронных СМІ (NEPLP), які ануляваў ліцэнзію «Дождя», паведаміў кіраўнік ведамства Іварс Абаліньш у сацсетцы X.

Ён дадаў, што NEPLP будзе абскарджваць гэты вердыкт суда і дасць больш падрабязныя каментарыі пасля яго ацэнкі.

NEPLP ануляваў ліцэнзію «Дождя» ў снежні 2022 года пасля скандалу з выказваннямі вядучага Аляксея Карасцялёва аб дапамозе мабілізаваным — латвійскі рэгулятар палічыў іх пагрозай нацыянальнай бяспецы краіны.

Тэлеканал звольніў журналіста, а МУС Латвіі забараніла яму ўезд у краіну. Сам ён заяўляў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту.

У студзені «Дождь» атрымаў новы дазвол на еўрапейскае вяшчанне — у Нідэрландах.

Каментары2

  • Янка
    16.07.2025
    У любым выпадку выгнанне Дажджу з Латвіі было памылкай латыскіх уладаў. У выніку расейскамоўная аўдыторыя ў памежных мястэчках Латвіі кшталту Піедруі перайшла на прагляд расейскай і лукашэнкаўскай прапаганды. Асабліва пасля таго, калі Трамп спыніў фінансаванне VoA і Radio Freedom.
  • Жвір
    16.07.2025
    Янка, гэта як гэта ? А хіба ў вас, у Латвіі, не кабельнае TV, у пакеты праграм якіх не ўваходзяць беларускія й расейскія прапагандысцкія рэсурсы ? Я чуў, што й ютуб каналы тых самых рэсурсаў у вас заблакаваныя й прагляд іх немагчымы.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў47

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў47

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць