Грамадства33

Лукашэнку далажылі, што камбайны не гатовыя да жніва ў кожнай трэцяй гаспадарцы

У Беларусі сёлета, калі верыць Аляксандру Лукашэнку, плануюць сабраць каля 11 мільёнаў тон збожжа. На селектарнай нарадзе ён адзначыў, што гэта — той ураджай, які зараз яшчэ на палях, і яго трэба сабраць без страт. Аднак не ўсё праходзіць гладка, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура і МУС дакладваюць, што ў некаторых рэгіёнах да жніва падрыхтаваліся дрэнна. Частка тэхнікі — камбайны, зернесушыльныя комплексы — у няспраўным стане.

Некаторыя адрамантаваныя камбайны нават не прайшлі тэхагляд. Гэта прыводзіць да таго, што нагрузка кладзецца на меншую колькасць працуючых машын.

У кожнай трэцяй гаспадарцы з правераных камбайны не гатовыя да працы. У некаторых месцах рамонты нават не пачыналі — не хапае ні запчастак, ні механізатараў. Таксама праблемы з захоўваннем ураджаю: склады не падрыхтаваны, бракуе паліва і матэрыялаў. Ёсць і выпадкі падману — у 5% гаспадарак тэхніка была «гатовая» толькі па дакументах.

Ужо на пачатку жніва Камітэт дзяржкантролю выявіў выпадкі няякаснай працы, напрыклад, у Свіслацкім і Салігорскім раёнах. Падобныя праблемы і пры нарыхтоўцы кармоў: шматгадовыя травы не былі своечасова падкормленыя, тэхніка зламаная, тэмпы работ нізкія.

У Віцебскай вобласці па стане на 14 ліпеня яшчэ не быў завершаны першы ўкос траў на 20 тысячах гектараў. 

Каментары3

  • Камбайнер
    18.07.2025
    2 мулёны пажнуць, 9 прыпішуць. тараканоміка ў дзеянні
  • Неяк так
    18.07.2025
    Затое 18 рэзыдэнцый ды хакейных палацау́ нікаму не патрэбных пабудована за народныя кошты...
  • мантаж
    18.07.2025
    Чакайце, штогод усялякія савецкія б. нам пішуць, што омончс і мвд амаль км не ў поўным складзе удзельнічаюць у бітвах за ураджай у якасці як аховы так і камбайнёраў, кіроўцаў і г.д. Хай едуць дапамагаюць!

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць