Грамадства1414

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай

Блогер і вядучы «Белсата» Валер Руселік ходзіць на рыбу з самага дзяцінства. Ужо прайшло пяць гадоў з моманту, як ён змяніў родны Нёман на Віслу. Для «Нашай Нівы» рыбак падзяліўся ўніверсальнымі лайфхакамі для добрага ўлову і гатавання рыбы, а таксама расказаў, чым такое хобі дапамагае.

Валер Руселік на рацэ Нарва ў Польшчы. Фота: старонка героя ў фэйсбуку

«Выходжваеш свае стрэсы»

Да 2020 года Валер часта рыбачыў у Гродне і яго ваколіцах. У дзяцінстве яны з братам лавілі рыбу на Нёмане — нават рукамі, на камяністым перакаце, дзе тое было магчыма.

Калі ў Беларусі пачаліся пратэсты, журналіст ужо працаваў на «Белсаце» з Варшавы. Выходных у Валера амаль не было, таму, каб адпачыць, ён стаў хадзіць рыбачыць на раку Вісла.

«Выходзіш так на гадзін пяць. Паўгадзінкі ловіш, а чатыры з паловай — проста ходзіш, слухаеш птушак, ваду. І так выходжваеш свае стрэсы. У мяне ад Віслы за гэтыя пяць гадоў такое ўражанне, што можна вось так для душы пасядзець, адстрэсавацца», — тлумачыць журналіст.

17 кілаграмаў рыбы, якія атрымалася злавіць у Нарве. Фота: старонка героя ў фэйсбуку

Каб рыбачыць у Польшчы, трэба мець спецыяльны дазвол, кажа ён. Для гэтага Валер раіць звярнуцца ў бліжэйшую рыбацкую краму — супрацоўнікі ўсё растлумачаць і падкажуць, дзе можна здаць невялічкі экзамен. Часта апытанне пра тэхніку лоўлі рыбы, дазволеныя месцы і іншыя тэхнічныя моманты можна прайсці адразу ў краме.

У выніку выдаецца маленькая сіняя кніжка — дазвол на лоўлю, дзе ёсць ваш фотаздымак, яшчэ раз прапісаны асноўныя правілы, а таксама табліца, якую трэба запаўняць перад кожным паходам на рыбу. Выдаецца яна на канкрэтны тэрмін і ваяводства (аналаг вобласці ў Польшчы — НН). Апошнюю гадавую ліцэнзію беларус атрымліваў прыблізна за 100 еўра (каля 345 рублёў).

Лавіць рыбу можна цэлы год, але ёсць тэрміны, калі не дазволена турбаваць нейкі асобны від. Напрыклад, нераст у шчупака — з Новага года да 1 мая, у гэты час яго чапаць нельга.

«Рыба — гэта прыемны бонус»

Каб даведацца больш пра добрыя месцы, Валер раіць глядзець адмысловыя польскія групы на фэйсбуку, а таксама не саромецца падыходзіць да саміх рыбакоў — яны вельмі зычлівыя. Каля варшаўскай Віслы можна сустрэць і шмат беларусаў — праўда, сам журналіст стараецца выходзіць на рыбу сам-адзін, каб адпачыць.

Валер кажа, што для яго галоўнае — працэс. У снежні 2024 года рыбак вылавіў тры велізарныя шчупакі, адзін з якіх быў 3,6 кілаграма, але агулам за трафеямі ён не гоніцца. 

«Памкнення даказваць нешта няма. Едзеш для кайфу, найперш — для спакою. Рыба — гэта прыемны бонус», — кажа Руселік.

Валер з адным са сваіх самых вялікіх шчупакоў. Фота: старонка героя ў фэйсбуку

Пры гэтым заўважае, што есці здабыткі вельмі любіць. Шмат гатуе з рыбы, сушыць яе.

Валер дзеліцца лайфхакам, як прасцей пачысціць рыбу ад лускі: яе трэба некалькі разоў абліць кіпнем — але акуратна, каб мяса не абварылася.

«Гэты занятак у гатаванні самы любімы — луску чысціць. Трэба проста ўмець. Трошкі кіпню — і будзе кайф», — тлумачыць беларус.

Валера сушыць ляшчоў. Фота: старонка героя ў фэйсбуку

Паходы на рыбу шмат нагадваюць яму пра родную беларускую вёску. Аднойчы ў Варшаве мужчына вяртаўся з паспяховай лоўлі дадому — трэба было праехаць на ровары праз прыватны сектар. Відовішча так нагадала яму беларускае юнацтва, што ён нават падзяліўся тым з блізкімі.

«Ужо з'яўляюцца файныя месцы, якія да душы прыкладаюцца. Лягчэй з дэпрэсіяй спраўляцца, з гэтай тугой па радзіме. Так што, можна сказаць, дзякуючы рыбе ўдаецца даваць рады тузе па Беларусі».

Каментары14

  • 3
    19.07.2025
    Шчупак , ты, наверное, травой питаешься в коровнике у Лукавого, стоя по колено......сам знаешь в чем?))))
  • Ахаха
    19.07.2025
    Жонка -полька, з’ехаў задоўга да 2020, пэўна каб тужыць па радзіме было лягчэй.
  • нажаль
    19.07.2025
    Шчупак , хай йон лепш вось аб рыбе ў польшчы здымае.
    Жаль што толькі нехта разумее аб тікаўнасці і грошах.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі7

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэйлар Свіфт заплаціла 160 тысяч даляраў за ўзгадненне свайго грандыёзнага вяселля з уладамі Нью-Ёрка1

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі7

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць