На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі
Як стала вядома выданню «Трыбуна», на матчы мужчынскай пляжнай футбольнай зборнай Беларусі ў Батумі сцюарды вымушалі заўзятараў прыбіраць БЧБ-сцягі. Пасля гэтага гледачы пакідалі свае месцы на арэне.

Беларускія пляжнікі праводзілі ў Грузіі матч Еўралігі супраць Турцыі і разграмілі суперніка — 12:1.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары