Некалькі былых заправак «Трайпла» папоўнілі сетку АЗС А‑100. Адна з іх — на вуліцы Платонава ў Мінску — ужо працуе, а яшчэ дзве рыхтуюцца да адкрыцця ў Івацэвіцкім раёне, піша Office Life.

Што тычыцца запраўкі ў Мінску, яна належала кампаніі Юрыя Чыжа «НафтаХімТрэйдынг», якая абвясціла банкруцтва, і да закрыцця працавала пад брэндам «Рос‑ВТС». Сёння яна ўжо ўказаная на сайце сеткі А‑100 як дзейная. Дарэчы, гэта АЗС працуе ў рэжыме самаабслугоўвання.
Упершыню гэтую АЗС выставілі на таргі ў лістападзе 2024 года са стартавай цаной больш за 1,3 млн рублёў. Затым цана неаднаразова паніжалася, і ў выніку запраўку набылі на таргах амаль за 476,5 тыс. рублёў.
Дзве запраўкі на 177‑м кіламетры трасы М‑1 прадаваліся даўжэй. Пасля банкруцтва «НафтаХімТрэйдынга» іх уласнікам стаў Банк ВТБ (Беларусь). Паколькі яны размешчаны практычна побач, іх выставілі на таргі адным лотам. Спачатку — за больш як 6 млн рублёў, потым цана была паніжана прыкладна да 4,2 млн.
Гэтыя аб’екты пакуль адсутнічаюць на сайце А‑100, але яны ўжо аформлены ў фірмовым стылі і з лагатыпамі сеткі. Дата адкрыцця пакуль невядомая. Прычым гэтыя АЗС даволі доўга прастаялі без працы і, верагодна, патрабуюць значных капіталаўкладанняў.
Цікава, што дагэтуль сетка А‑100 пашыралася пераважна ў гарадах ці каля іх. Запраўкі на М‑1 стануць выключэннем з гэтага правіла.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары