Свет1313

Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі

Расія ўпершыню ў сваёй гісторыі вядзе вайну, не маючы ніводнага саюзніка, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.

Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

«Расія ваюе адна супраць усяго Захаду. У Першую сусветную, у Другую сусветную ў нас былі саюзнікі. Цяпер у нас саюзнікаў на полі бою няма. Таму спадзявацца трэба на сябе. Нельга дапускаць ні слабасці, ні слабіны», — сказаў Лаўроў, выступаючы на форуме «Тэрыторыя сэнсу», піша The Moscow Times.

Еўропа, якая гістарычна выконвала ролю галоўнага гандлёвага партнёра Расіі, паводле міністра, «азвярэла», а ЗША страцілі «павагу» да Крамля, чаго не было нават у эпоху Халоднай вайны.

«Падчас халоднай вайны дыялог ніколі не перапыняўся паміж СССР і ЗША, і што яшчэ вельмі важна, як мне здаецца, адзначыць — гэта тое, што ў халодную вайну было ўзаемнае стаўленне з павагай. Зараз яго няма», — сказаў Лаўроў.

Ён дадаў, што Расія працягвае настойваць на тым, што лічыць сваімі «законнымі патрабаваннямі» ў справе забеспячэння бяспекі. Сярод іх — неўступленне Украіны ў НАТА, адмова ад пашырэння альянсу на ўсход, а таксама прызнанне «рэалій на зямлі» — то бок анексіі акупаваных украінскіх тэрыторый.

Каментары13

  • Varona
    28.07.2025
    А як жа "с нами Бог"? Але калі твой "бог" патрабуе ахвяр, то гэта не бог, а д’ябал.
  • Штольц
    28.07.2025
    Гусь свинье не союзник.
  • Алесь
    28.07.2025
    Дзесці плача адзін Кім, і Саша🥲

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць