Грамадства1313

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Да яе прыйшлі за дапамогу палітвязням.

Аксана Шаляпіна. Фота: Sb.by

У СІЗА трапіла мастачка Аксана Шаляпіна. Як паведамляюць праваабаронцы, на яе завялі крымінальную справу па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Аксане Шаляпінай 48 гадоў, яна мінчанка. Скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, у 2000-2005 працавала архітэктарам у праектным інстытуце ў Мінску, пасля занялася дызайнам памяшканняў

З 2009 года Аксана захапілася маляваннем у тэхніцы алейнага жывапісу і ў найбольшай меры рэалізавала сябе менавіта ў гэтай сферы.

Праз арт-каталогі прадаецца некалькі дзясяткаў карцін Шаляпінай, пераважна гэта пейзажы. Яшчэ каля 50 карцін пазначаныя як прададзеныя, самая дарагая каштавала 800 еўра.

Карціна «Мора» была прададзена за 800 еўра
Карціна «Лавандавае неба» каштавала 500 еўра

Работы Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Італіі і іншых краін.

Мастачцы можа пагражаць ад хіміі на тэрмін да 4 гадоў да калоніі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

Каментары13

  • Indrid Cold
    30.07.2025
    Слава героям супраціву
  • Пранас
    30.07.2025
    Холуй лукашенкоускве угомонітесь - рана ці пазней прыйдзеца вам уродам адказваць за эті преступленія .!
  • Светлы чалавек
    30.07.2025
    Які светлы чалавек! І таленавіты! І з такой адкрытай душой!
    Шчырая падзяка спадарыні Аксане за самаахвярную дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць