Свет

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Каля берагоў расійскай Камчаткі адбыўся магутны землятрус, у выніку цунамі накрыла бераг Камчаткі, папярэджанне пра хвалі вышынёй да трох метраў атрымалі ўсе прыбярэжныя тэрыторыі паўночнай часткі Ціхага акіяна аж да Каліфорніі, піша Бі-бі-сі.

Ахвяр, па папярэдніх даных, няма. Міністр аховы здароўя Камчацкага краю Алег Мельнікаў сказаў, што ў выніку землятрусу траўмы атрымалі некалькі чалавек.

«Ёсць людзі, якія, выбягаючы, атрымлівалі траўмы. Ёсць пацыент, які выскачыў з акна. На жаль, траўму атрымала жанчына, што знаходзілася ў будынку новага аэрапорта. Усе пацыенты ў здавальняючым стане. Цяжкіх траўм на дадзены момант не зафіксавана», — цытуе Мельнікава агенцтва ТАСС.

Землятрус магнітудай 8,7 бала, паводле даных Камчацкага філіяла Геафізічнай службы РАН, адбыўся прыкладна за 150 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага, эпіцэнт землятрусу знаходзіўся на глыбіні 17 км.

Паводле сейсмолагаў, гэта наймацнейшы землятрус у рэгіёне пасля землятрусу і цунамі 1952 года, калі на Курылах і Камчатцы загінулі не менш за 2000 чалавек. На ўсходні бераг Камчаткі накрылі хвалі вышынёй 3—4 метры.

Папярэджанні пра цунамі выдадзены ў Японіі, на Гаваях, на Алясцы і па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі. Больш за тое, Амерыканскі цэнтр папярэджання пра цунамі заявіў, што хваля можа дасягнуць нават Паўднёвай Амерыкі, берагоў Эквадора і Чылі.

У Японіі і на Гаваях улады абвясцілі пра неабходнасць тэрміновай эвакуацыі з прыбярэжных тэрыторый на больш высокія месцы. Эвакуяваны, у прыватнасці, персанал атамнай электрастанцыі «Фукусіма», якая моцна пацярпела падчас разбуральнага цунамі ў сакавіку 2011 года.

Урад Японіі каля 11-й раніцы па мясцовым часе заявіў, што пакуль паведамленняў пра ахвяры або разбурэнні ў выніку цунамі не паступала.

У Петрапаўлаўску-Камчацкім у выніку землятрусу абрынулася сцяна дзіцячага садка, але, як заявіў мясцовы губернатар, ніхто пры гэтым не пацярпеў.

Паводле міністра аховы здароўя Мельнікава, сур’ёзна пашкоджаны будынак дзіцячай паліклінікі.

Цунамі дасягнула Курыльскіх астравоў і накрыла бераг, у тым ліку, у горадзе Паўночна-Курыльск на востраве Парамушыр.

Мэр Паўночна-Курыльска Аляксандр Аўсяннікаў сказаў агенцтву ТАСС, што ў горадзе пацярпеў порт.

«Там не было аб’ектаў сацыяльных і жылых. Яны не пашкоджаны. Закранута марская інфраструктура, ёсць лакальныя разбурэнні на тэрыторыі порта, рыбапрамысловых прадпрыемстваў. Ацаніць не ўяўляецца магчымым», — сказаў Аўсяннікаў.

Жыхароў Паўночна-Курыльска сабралі на ўзвышшы — на сопцы, яны будуць заставацца там да поўнай адмены пагрозы паўторных хваль.

«Зараз вада зноў адышла ад берага, і там чакаюць другую хвалю цунамі», — напісала агенцтва на пачатку другога часу дня па мясцовым часе (пачатак трэцяй ночы па Грынвічы).

Ва ўрадзе Сахалінскай вобласці агенцтву сказалі, што ў самім Паўночна-Курыльску зафіксаваны невялікія разбурэнні і «часткова парушана электразабеспячэнне». Горад знаходзіцца за 360 км ад эпіцэнтра землятрусу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць