Грамадства11

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы

У панядзелак раніцай, як мяркуецца, на тэрыторыю Літвы з Беларусі заляцеў дрон. Аднак ён так і не быў знойдзены.

Камандарм Літвы Раймундас Вайкшнорас у аўторак заявіў, што правяраюцца ўсе магчымыя варыянты, уключаючы версію, што ніякі аб’ект у Літву не залятаў, што гэта фэйк.

Паводле слоў камандарма, ёсць падазрэнні, што відэа, якія распаўсюджваюцца, насамрэч былі знятыя ва Украіне. Аднак Delfi атрымала адно з відэа, на якім бачны дрон, зафіксаваны ў сталіцы, у мікрараёне Фабіёнішкі на паўночным захадзе сталіцы Літвы. Аўтэнтычнасць іншага відэа, якое было зроблена ў Пашылайчаі, ужо даказаная аналітыкамі OSINT.

Delfi пагаварыла з адным з відавочцаў, Лукасам, які падзяліўся відэа ў сацыяльных сетках. Ён быў абураны заявамі камандарма, сказаў, што не мае падстаў для распаўсюджвання фэйкаў, бо сам працуе ў дзяржаўнай установе.

«Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавання рассылае паведамленне: «паведамляе пра беспілотнік, які <…> раніцай заляцеў з Беларусі ў Літву». (Паведамленне) узгоднена з рознымі ведамствамі, і раптам кажуць, што нічога не залятала. <…> Я не магу праверыць гэтыя даныя. <…> Я падзяліўся відэа ў сацсетках, перадаў яго паліцыі і LT72. Я магу смела сказаць — я не фальсіфікую відэа, я сам працую ў дзяржведамстве. Мне здаецца, што ўсе ўжо самі заблыталіся ў створаных гісторыях. <…> Мая пазіцыя трывалая, ёсць яшчэ адно відэа з Пашылайчаі, у ЕЦП паступіла больш за 30 званкоў. Спецыялісты павінны высветліць, хто і адкуль званіў», — сказаў вілянчук.

Дрон у Пашылайчай

«Разведка па адкрытых крыніцах (OSINT) даказала, што ў Літву заляцеў варожы дрон. Следчыя OSINT знайшлі відэа з Пашылайчай (раён па паўночным захадзе Вільні, там бачны і дрон, і раён Пашылайчай. Геалакацыя — адзін з надзейных метадаў разведкі па адкрытых крыніцах, яна дазваляе пацвердзіць лакацыю, месца, дзе было зроблена відэа», — пішуць аналітыкі OSINT.

Лукас перадаў паліцыі відэа яшчэ ў панядзелак зранку. Да гэтага часу з ім ніхто не звязаўся.

«Са мной ніхто не звязваўся. Але я даслаў відэа паліцыі і на фэйсбук LT72. Прасіў перадаць адказным асобам. Спадзяюся, так і зрабілі», — адзначыў ён.

Каментары1

  • Фэйспалм
    30.07.2025
    Цікава, у той Літве хоць штосьці працуе? Морды б'юць, дроны лётаюць, будынкі вандалуюць - і ніхто ні за што не адказвае! Гэта нейкая краіна цудаў.

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць