Гісторыя88

На Менцы ўпершыню знайшлі ліцейную форму для ювелірных упрыгажэнняў. Гэта змяняе ўяўленне пра жыццё летапіснага Менска

Падчас археалагічных даследаванняў на Малым гарадзішчы на рацэ Менка была зроблена адна з найважнейшых знаходак за ўвесь час раскопак у гэтым месцы. Упрыгажэнні, якія лічыліся прывазнымі, аказалася мясцовымі вырабамі.

Каменная ліцейная форма для вырабу лунніц. Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Знаходка, якая змяняе ўяўленні пра жыццё летапіснага Менска, была зроблена ў панядзелак, 4 жніўня, паведамляе «Беларусь сегодня». 

Каменная ліцейная форма X—XI стагоддзяў, якая захавалася ў вельмі добрым стане, знойдзена на тэрыторыі археалагічна комплексу ўпершыню. 

Каменная ліцейная форма для вырабу падвесак. Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

«Гэта адна з найважнейшых знаходак за ўвесь час раскопак. Яна сведчыць пра тое, што тыя ўпрыгажэнні, трапецыяпадобныя падвескі, якія мы раней лічылі прывазнымі, то-бок імпартнымі, маглі вырабляцца тут. Гэта даказвае, што ўжо ў тыя часы ў горадзе на Менцы поўным ходам ішла вытворчасць ювелірных упрыгажэнняў.

У мінулым годзе была знойдзена падвеска, якую мы аднеслі да прывазных. Гэтую версію варта перагледзець», — тлумачыць Андрэй Вайцяховіч, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, загадчык аддзела археалогіі Сярэднявечча і Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Спецыялісты збіраюцца даследаваць ліцейную форму на прадмет мікрачасціц, каб даведацца, з якімі каштоўнымі металамі працавалі старажытныя ювелірныя майстры. 

На Беларусі ў перыяд IX—XI стагоддзяў, на які прыпадае з'яўленне горада на Менцы, пераважаюць гліняныя ліцейныя формы, выкананыя па васковых мадэлях, з аднабаковай прафілёўкай. У XI стагоддзі ўжывалі таксама пляскатыя двухбаковыя гліняныя формы.

Выраб ліцейных формаў з каменю патрабаваў ад рэзчыка высокага майстэрства, асабліва ў дапасаванні плоскасцей двухбаковых форм. Каменныя формы выкарыстоўвалі для ліцця тэхнікай «навыплеск», пры якой незастылая маса лілася вонкі, што дазваляла атрымаць аблегчаныя пустацелыя выявы звяроў, птушак, імітацыі зерні, скані. Ліцейныя формы знойдзены пры раскопках у Ваўкавыску, Гродне, Мінску, Навагрудку, Тураве і Полацку, дзе колькасць знаходак перавышае два дзясяткі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Жвір
    05.08.2025
    То бок, тэхналягічны ўзровень адпавядаў, і пераўзыходзіў, тагачасны сярэднееўрапейскі ўзровень. Таксама было й у Полацку, Тураве, Пінску, Наваградку, Берасьці, Гародні, і т.д. І гэта ў той час (9 ст.!), калі на тэрыторыі Жамойці не існавала нават гарадоў... Гэта я да пытаньня, адкуль пайшла Літва, і хто ў каго насамрэч у рабах перабываў.
  • Найперш не галасі!
    05.08.2025
    Выбачайце, сп. Жвір, але каму вы гэта агульнавядомае нагадваеце?
    Ужо баюся, што самому сабе: самога сябе пераконваеце і пераконваеце.
  • Жвір
    05.08.2025
    Найперш не галасі! , выбачэньні прымаюцца.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць