Грамадства1515

На АНТ заявілі, што Латушка ў канцы ліпеня 2020 нібыта хацеў спаліць штаб Ціханоўскай. Латушка адказаў на гэта

У сюжэце АНТ прапаганда сцвярджае, што Павел Латушка нібыта хацеў спаліць штаб Ціханоўскай. Расказваецца, што нібыта ў канцы ліпеня 2020 года Латушка сустракаўся пад Мінскам з Аляксандрам Гусаком — былым сілавіком, які пасля звальнення з органаў працаваў намеснікам кіраўніка ў Беларускім моладзевым тэатры, а ў 2020-м стаў валанцёрам пры штабе Бабарыкі, каб дапамагаць з аховай.

Скрыншот АНТ

Гусак у сюжэце заявіў, што на той сустрэчы Латушка крытыкаваў Ціханоўскую і «фактычна прапанаваў спаліць штаб». У кадры са спіны немагчыма зразумець, з кім размаўляе Гусак у густых зараслях.

Прапаганда таксама апублікавала запіс размоў, сцвярджаючы, што на іх голас Латушкі. На іх абмяркоўваецца, што калі адбудзецца нейкая правакацыя, то Лукашэнку знясуць.

Варта адзначыць, што ў ліпені 2020 года Павел Латушка быў гендырэктарам Купалаўскага тэатра і яшчэ не далучыўся адкрыта да апазіцыі. Спыніць гвалт на вуліцах калектыў тэатра разам з Латушкам патрабаваў 13 жніўня 2020 года, звольнены Латушка быў 17 жніўня. А ў Каардынацыйную раду ўвайшоў 18 жніўня. То-бок на некалькі тыдняў пазней пасля апісанай прапагандай гісторыі.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў каментары «Нашай Ніве» адказвае пра Гусака:

«Не сустракаўся, не мой голас і, вядома, нічога падобнага не тое што не мог рыхтаваць, але і абмяркоўваць».

Сюжэт АНТ Латушка называе лухтой.

«Лукашэнка ж гэтую лухту сам выдумаў і паставіў задачу даказаць што 1+1=3.

І ён жа ўзгадніў выхад гэтага сюжэту, рэальна лічачы, што гэта «бамбішча». Проста «геній» піяру.

Гэта тэлеспектакль для аднаго гледача. Як былы генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стаўлю гэтай пастаноўцы «0». Зусім без агеньчыка».

Палітык дадае, што Лукашэнка ўсю краіну ператварае ў адну вялікую фантазію.

«Які там зноў год для вас ён прызначыў? Год вар'яцтва?» — пытаецца Латушка ў чыноўнікаў і прапагандыстаў.

«Учора адразу пасля дэманстрацыі фільма і сёння ў 5 раніцы я атрымаў дзве пагрозы фізічнага гвалту і забойства з тых жа крыніц і па той жа схеме, як перад нападам у Варшаўскім універсітэце.

У мяне няма сумневаў, што гэта спецаперацыя КДБ інфармацыйнага, прапагандысцкага і сілавога характару, якая распачатая публічна 1 ліпеня гэтага года і санкцыянаваная асабіста дыктатарам Лукашэнкам», — пракаментаваў Павел Латушка.

Каментары15

  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.08.2025
    А чаго хацела большасць беларусаў у жніўні 20га года, не казалі там?
    маё меркаванне, тая энергія, той "зарад бодрасці", які людзі атрымалі ў тыя часы не былі прыдушаны рэпрэсіямі, гвалтам і запужваннем, а перайшла ў патэнцыйную энергію! усё яшчэ будзе!
    Будуць яшчэ верталёты да растова, прыватныя рэйсы уначы ў дубаі і тд
  • Андрон
    07.08.2025
    Ну Латушко! Волк в овечьей шкуре 😂 ! Прошу не давать ему спички
  • Шэдэўр
    07.08.2025
    Такога ўзроўню аператыўнай інфармацыі мы не мелі ад часоў Майкла і Ніка

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея8

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея8

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць