Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай
Акцыя насупраць МЗС краіны была арганізаваная дэпутатам Сейма, нацыяналістам Вітаўтасам Сініцай, піша Sota.

Асноўныя прэтэнзіі пратэстоўцаў былі прысвечаныя двум пунктам: барацьбе з так званым «літвінізмам» і прэтэнзіям да нібыта неэфектыўнасці Офіса Ціханоўскай, які падтрымлівае літоўскі ўрад.
За другі тэзіс адказваў сам Сініца, а для раскрыцця першага яго прыхільнік зладзіў доўгі гістарычны экскурс са шматразовым згадваннем крывічоў, жамойтаў і розных гістарычных абставінаў.

Пры гэтым у натоўпе знайшоўся і як мінімум адзін прыхільнік Ціханоўскай, які прынёс плакат са словамі падзякі Літве за падтрымку. Мужчына растлумачыў, што адмена статусу Ціханоўскай у Літве пакіне беларусаў у краіне без абароны, як гэта цяпер, на яго думку, адбываецца ў Польшчы.
Акцыя доўжылася каля паўгадзіны, ад яе дыстанцыявалася партыя самога Сініцы «Нацыянальнае адзінства», якая не прайшла раней у парламент Літвы.



-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
Ааа, на сходках ябацек, якія ладзілі лукашысты ў жніўні 20-га года