Меркаванні1515

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж

Будаваць усходнееўрапейскую Швейцарыю беларуская ўлада цяпер не гатова, мяркуе аналітык Арцём Шрайбман.

У новым выпуску ютуб-канала «Гадзіннічак цікае» аналітык Арцём Шрайбман адзначыў асноўную змену ў развіцці краіны за апошнія пяць гадоў.

На яго погляд, з 2011-2012 гадоў і да 2020-га Беларусь, нягледзячы на ўсе цяжкасці, паступова рухалася ў бок Захаду. Гэта быў працэс павольнай вестэрнізацыі, які выяўляўся ў дробязях: развіцці IT-сектара, рынкавых рэформах, з'яўленні новых гарадскіх прастор. Шрайбман характарызуе гэты перыяд так:

«Апошнія дзесяць гадоў да 2020 года, сяк-так, зігзагападобна, але краіна вестэрнізавалася, рабілася больш падобнай на сваіх заходніх суседзяў, (…) плаўна, спачатку павольна, потым хутчэй, (…) адкрывалася, рабілася больш прагрэсіўнай».

Пасля 2020 года гэты рух спыніўся і змяніў кірунак:

«Я не магу адназначна сказаць, што людзі сталі нейкімі больш зашоранымі. Але развіццё краіны, як не толькі палітычнага арганізма, але і як эканамічнага арганізма, як нейкага інфраструктурнага арганізма, гэта значыць у цэлым краіны, яно быццам або затармазілася, або перанакіравалася на ўсход».

Цяпер, даводзіць аналітык, усе новыя праекты — бізнэс, транспартныя маршруты, турыстычныя плыні — скіраваныя на Усход».

Гэтая змена, працягвае Шрайбман, выклікае пачуццё ізаляванасці. Людзі ўнутры Беларусі могуць не так востра заўважаць гэты працэс, бо прызвычайваюцца да яго паступова, адаптуюцца. Аднак для тых, хто прыязджае ў краіну зрэдку, змены відавочныя:

«Фідбэк ёсць, што кітайскія машыны, рускія турысты, менш беларускасці. Каб яе знайсці, яе трэба шукаць».

Як пяць гадоў змянілі беларускую ўладу

На погляд Шрайбмана, тыя траўмы, якія былі нанесены беларускаму грамадству падзеямі 2020 года, «амаль цалкам зажывуць, людзі пераключацца на іншы парадак дня». Калі ж гаварыць пра ўладу, то некаторыя змены аналітыку бачацца незваротнымі пры захаванні ўлады Лукашэнкі:

«Я ўяўляю лёгка беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2018-2019 года. Пры правільных уводных.

Я не ўяўляю сабе беларускую ўладу, якая вяртаецца туды ж. Я не ўяўляю сабе беларускую ўладу, якая зноўку бярэ сваім арыенцірам нейкую пабудову прагрэсіўнай такой усходнееўрапейскай Швейцарыі/Сінгапура. Я не ўяўляю сабе беларускую ўладу (пры Лукашэнку, вядома ж), якая выдыхае нарэшце і кажа: «Добра. Так, праехалі, праехалі. Усё, рабяты. Мы зноўку з вамі як бы не ваюем».

Аналітык запэўнівае, што перамены немагчымыя, нягледзячы на прысутнасць у атачэнні Лукашэнкі чыноўнікаў, якія лічацца лібераламі.

«Да 2020 года, нават, я б сказаў, да канца 2019 года (мне здаецца, што згасанне адбылося тады), існавала надзея, у тым ліку ў дзяржапараце, у тым ліку наверсе, ва ўрадзе, што ўсё вось гэта можа некуды эвалюцыянаваць у прагрэсіўны бок. (…)

Я сабе не ўяўляю сёння нават вось гэтых чыноўнікаў, якія вераць, што пры Лукашэнку магчымыя нейкая лібералізацыйная мадэрнізацыя, еўрапеізацыя, нешта звязанае з разваротам, што пры Лукашэнку можна развярнуць будаўніцтва гэтай дзяржавы ад рэакцыі кудысьці ў іншы бок».

Каментары15

  • Indrid Cold
    08.08.2025
    Я лёгка ўяўляю што макееўскі хлопчык Шрайбман становіцца добрым аналітыкамі і пачынае нешта бачыць.
    Але ў рэальнасці аналітыка на ўзроўні Сяргея Бульба/Пятрухіна і вострае жаданне быць Сяргеем Чалым.
  • Krsglvb
    08.08.2025
    Шрайбман, больш не гавары пра 2019 год, часы назаўсёды змяніліся. Не адзін раз памыляешся ў прагнозах (нават kyky калісці склаў рэйтынг палітычных аглядальнікаў/экспэртаў/камэнтатараў, чые прагнозы спраўдзіліся ці не спраўдзіліся. Ў Шрайбмана больш ягоных прагнозаў ня спраўдзіліся (у адсотках (%)) у параўнанні з іншымі камэнтатарамі)
  • Гіпатэт
    08.08.2025
    Ну чаму ж. Выдвіўшыхся ў 2020 сілавікоў - на датэрміновую пенсію і на сінекуры ў Нацыянальны Сход, банкі, пасламі і г.д., у выканаўчай уладзе не пакідаць. Дастаць з калоды новага "калектыўнага Макея". Нават можна падказаць кандыдатуры, бо аднадумцы Макея адсунуты ад уплыву, але яны ў РБ. Абвясціць амністыю. Адзін фактар, які сапраўды не ва ўладзе Лукашэнкі гэта пуцінская вайна, гэтага ў 2019 годзе не было, і санкцыі, уведзеныя за саўдзел у агрэсіі.

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам7

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка4

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць