Ежа

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

Чытачы Onliner.by заўважылі ў краме незвычайнае марожанае — падобнае на фруктовы лёд, каштуе нятанна, а на цэнніку напісана, што яно з КНДР. Ці так гэта насамрэч?

Вось якія ёсць фота: у полі «вытворца» на цэнніку пазначана «Карэя. Народна-Дэмакратыч. Рэсп.».

Такое марожанае сапраўды можна знайсці ў крамах. Але цэннік надрукавалі з памылкай — Lotte — гэта паўднёвакарэйская карпарацыя, якая ніякага дачынення да КНДР не мае. На самой упакоўцы таксама ёсць інфармацыя, што марожанае вырабілі ў Рэспубліцы Карэя.

Як патлумачылі прадстаўнікі гандлю, такое марожанае можна знайсці ва многіх сетках і называць яго навінкай складана, «яго імпартуюць ужо дакладна два ці тры гады». Часам сустракаюцца нязвыклыя для беларусаў смакавыя варыянты — у крамах можна знайсці марожанае Lotte з кукурузай.

Паўднёвакарэйскае марожанае каштуе ад 4,9 да 9,3 рубля за ўпакоўку, і на яго радзіме парадак цэн супастаўны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»21

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць