Музыка11

Беларуская скрыпачка дасць у Лондане першы канцэрт, цалкам прысвечаны сучаснай беларускай акадэмічнай музыцы

Беларуская скрыпачка Ева Волкава, лаўрэатка міжнародных конкурсаў і стыпендыятка Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане, дзе яна вучыцца ў магістратуры, 23 жніўня дасць свой першы канцэрт у Вялікабрытаніі, поўнасцю прысвечаны сучаснай акадэмічнай беларускай музыцы.

Ева Волкава. Фота: yevavolkava / Instagram

Сольная кар’ера Евы пачалася ў 11 гадоў з дэбюту з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам Беларусі. З таго часу яна выступала на сцэнах Carnegie Hall у Нью-Ёрку, Suntory Hall у Токіа, Barbican Hall і Bechstein Hall у Лондане, а таксама ў Музеі музыкі ў Венецыі.

У лонданскай царкве St. James Piccadilly у 13 гадзін 23 жніўня яна разам з піяністкай Раксанай Шыні-Мехрабзадэ выканае творы беларускіх кампазітараў, сярод якіх Галіна Гарэлава, Вольга Падгайская і Ларыса Сімаковіч.

Канцэрт будзе суправаджацца кароткімі лекцыямі пра беларускую культуру і музычныя традыцыі.

Каментары1

  • Пан Тадэвуш
    10.08.2025
    Якія мы таленавітыя! Які патэнцыял маем! Ганаруся намі!

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць