Свет22

Трамп прывітаў Пуціна на Алясцы бамбардзіроўшчыкамі, што бамбілі Іран

Пасля выхаду Уладзіміра Пуціна з яго самалёта Дональд Трамп не толькі патрымаў яго за руку на чырвонай дарожцы і адвёз на сваім лімузіне.

Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

Расійскаму лідару таксама прадэманстравалі, адначасова ненавязліва і асэнсавана, самыя сучасныя сродкі амерыканскіх ВПС, у тым ліку тыя, што зусім нядаўна наносілі ўдары па падземных бункерах у Іране, піша Moscow Times.

Пасля таго, як Трамп і Пуцін прывіталіся адзін з адным на авіябазе «Элмендорф-Рычардсан», над іх галовамі праляцелі пяць бамбардзіроўшчыкаў. А на кадрах, якія размясціў у сацыяльных сетках памочнік прэзідэнта ЗША, бачна, як лімузін, куды селі Трамп з Пуціным, праязджае міма пашыхтаваных вайсковых самалётаў і верталётаў.

Над аэрадромам праляцелі чатыры самалёты F‑35 з базы ВПС «Эйэльсан» на Алясцы і бамбардзіроўшчык‑стэлс B‑2 з базы «Уайтмен» у Місуры, распавёў CBS News знаёмы з падрыхтоўкай мініпараду амерыканскі чыноўнік.

B‑2 выкарыстоўваліся для бамбардзіроўкі ў чэрвені падземных ядзерных аб’ектаў у Іране. Туды яны вылецелі якраз з базы ў Місуры, каб ажыццявіць, як гэта ахарактарызавалі амерыканскія вайскоўцы, «найбуйнейшы аператыўны ўдар з прымяненнем B‑2 у гісторыі ЗША».

Пуцін быў здзіўлены, калі над ім праляцелі пяць самалётаў, піша вядучы аўстралійскі навінавы сайт news.com.au. Ён таксама прыводзіць каментары карыстальнікаў сацыяльных сетак, якія называлі такую «дэманстрацыю перавагі» і ваеннай сілы. «Калі гэта не запужванне, то я не ведаю, як гэта назваць», — напісаў адзін. «Трамп дэманструе майстар‑клас па піяры», — адзначыў іншы.

ЗША праводзяць на Алясцы два буйныя вайсковыя вучэнні; у абодвух выкарыстоўваецца база «Элмендорф‑Рычардсан», адзначыла Financial Times. Вучэнні Arctic Edge 2025, у якіх таксама ўдзельнічаюць Вялікабрытанія і Данія, «маюць на мэце павысіць гатоўнасць, прадэманстраваць магчымасці і палепшыць аператыўную сумяшчальнасць саюзнікаў і аб’яднаных сіл у Арктыцы», гаворыцца ў заяве Паўночнага камандавання ЗША.

Іншыя вучэнні, Northern Edge, праводзяцца Інда‑Ціхаакіянскім камандаваннем ЗША і прадугледжваюць, паводле яго інфармацыі, «высокаэфектыўную, рэалістычную падрыхтоўку баявых знішчальнікаў». У гэтых вучэннях удзельнічаюць тысячы амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама караблі і самалёты на Алясцы і ў яе ваколіцах.

Каментары2

  • и что дальше ?
    16.08.2025
    Главное результат, которого НЕТ и НЕ БУДЕТ!, а не пиар и бахвальство с самолюбованием !
  • Тэкля
    16.08.2025
    Пуцін падрос? Амаль па росту роўны з Трампам

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць