Грамадства2626

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Як стала вядома «Нашай Ніве», дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі — не адзіны затрыманы з ліку арганізатараў канцэртаў. Па інфармацыі чытачоў, сілавікі прыйшлі і па прыватнікаў: дырэктара кампаніі тэхнічнага абсталявання для мерапрыемстваў Blackout Studio Іллю Піятроўскага і Аляксандра Манышава, арганізатара канцэртаў, які мае дачыненне да агенцтваў «Атам Інтэртэйнмэнт» і «Анбрэйкбл» і абслугоўваў пралукашэнкаўскія мерапрыемствы.

«Наколькі мне вядома, камусьці ва ўладзе не спадабалася, што гэтыя кампаніі занадта манапалізавалі рынак, абслугоўвалі большасць мерапрыемстваў.

Прапанавалі дзяліцца. Магчыма, што бізнэс адціснуць. Маўляў, чаму гэта за дарагое абсталяванне дзяржаўныя пляцоўкі мусяць плаціць так шмат левым людзям. Але ў выпадку з Манышавым, дапускаю, што [сярод абвінавачванняў] можа быць і карупцыя», — каментуе крыніца «Нашай Нівы» з івэнт-сферы.

Ілля Піятроўскі. Дырэктар Blackout Studio. Фота: інстаграм

Кампанія Blackout Studio была заснаваная ў 2009 годзе. Ёй кіруе выпускнік БДУ Ілля Піятроўскі. У сваім арсенале яны маюць усё для правядзення мерапрыемстваў нават на самых буйных пляцоўках — ад светлавога і гукавога абсталявання да кінетыкі і пад’ёмных механізмаў. Кампанія тэхнічна забяспечвала выступы такіх зорак як Святлана Лабада, Бі-2, Lindemann і іншых.

Яны ж, напрыклад, стваралі здымачны горад з інфраструктурай для шоу X-Factor, працавалі на прэміі МузТБ. За час існавання кампанія папрацавала не толькі на беларускім рынку, але і ў Расіі, Казахстане, Украіне, ААЭ, Нідэрландах.

Тэлефон дырэктара Blackout Studio Іллі Піятроўскага цяпер недаступны. У мужчыны дзве непаўналетнія дачкі.

Аляксандр Манышаў. Фота: tut.by

Аляксандр Манышаў — мамант івэнт-сферы, ён займаецца ёй з канца нулявых. Ён меў дачыненне да такіх кампаній як «Дракон і Фенікс», «Карпарацыя/Індустрыя забаваў», «Анбрэйкбл». Але больш за ўсё на слыху было канцэртнае агенцтва «Атам Інтэртэйнмэнт» (Манышаў там на пасадзе тэхдырэктара). Яно ў розныя гады прывозіла ў Беларусь Moby, Linkin Park, Lana Del Rey, 30 Seconds to Mars, Земфіру, але адначасова і ладзіла канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі. Адзін з іх 8 жніўня 2020 года так і не здарыўся праз адмову запрошаных артыстаў прыязджаць у Мінск пасля таго, як іх пра гэта масава папрасілі беларусы. 

Манышаў адчуваў сябе досыць камфортна ў Беларусі — на свой дзень народзінаў мог дазволіць сабе запрасіць выступіць гурт «Ленінград». Бываў госцем на вечарынах, якія ладзіў Віктар Лукашэнка. У 2017 годзе Манышаў атрымліваў прэмію VKLYBE.TV AWARDS як «акула шоу-бізнэсу».

«Ленінград» на юбілеі Аляксандра Манышава (у белай кашулі)

Што цікава, яшчэ ў 2022 годзе Манышаў са сваімі кампаніямі і асобна як індывідуальны прадпрымальнік трапіў у рэестр «правераных» арганізатараў культурна-відовішчных імпрэз, якім Мінкульт дазволіў весці афіцыйную дзейнасць. Але на сёння ніводнай згадкі пра яго там няма. Агулам у спісе замест ранейшай інфармацыі пра арганізатараў з’явілася нямала пустых палёў, якія цяпер апісвае толькі адно слова «выключаны».

Мабільны нумар Аляксандра Манышава недасяжны, а ў месенджары ён быў актыўным апошні раз 21 ліпеня.

Каментары26

  • Жвір
    19.08.2025
    Дойдзе чарга й да Караева з Каранікам, ды да іх падобных. Гісторыя паўтараецца
  • Вышэй за бога
    19.08.2025
    Очередная чудовищная ошибка.
  • даведка
    19.08.2025
    Судя по фигурировавшим в СМИ конкурсным заявкам, там огромные бабки пилили.

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць