Свет77

Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў

Майкл Глос падарожнічаў па свеце, пакуль не апынуўся ў Расіі. Там ён пачаў змагацца з «заходняй гегемоніяй» і апынуўся на фронце.

Майкл Глос. Фота: асабісты архіў / «Важные истории»

Спецпасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф перадаў расійскі ордэн сям'і амерыканца Майкла Глоса, які ў 2024 годзе загінуў на вайне ва Украіне. 

Глос быў сынам намесніцы дырэктара ЦРУ па лічбавых інавацыях Джуліян Галіна. Ордэн Мужнасці ёй праз Уіткафа перадаў Уладзімір Пуцін. У ЗША многія каментатары назвалі гэта дыпламатычным выпадам, улічваючы высокую пасаду маці Глоса ў спецслужбах, піша CNN.

Сам Уіткаф бачыў сітуацыю інакш. Ордэн Мужнасці — гэта ўзнагарода, якая звычайна ўручаецца расійскім грамадзянам за «самаадданыя акты мужнасці і доблесці падчас надзвычайных сітуацый, катастроф і войнаў». Для Уіткафа, які страціў сына з-за перадазіроўкі апіоідамі, страта дзіцяці — гэта траўматычны досвед, які выходзіць за межы геапалітыкі. Паводле слоў крыніцы CNN, ён палічыў важным уручыць узнагароду Джуліян і яе мужу. Нават нягледзячы на тое, што іх сын загінуў, ваяваўшы за Расію.

«Яна плакала разам з мужам. Для Уіткафа гэты момант «не быў пра тое, за каго ён ваяваў, а хутчэй пра ўспаміны пра нашых дзяцей і галоўны пасыл: «Давайце скончым гэтую вайну», — расказаў высокапастаўлены чыноўнік амерыканскай адміністрацыі.

ЦРУ ў сваёй заяве адзначыла, што смуткуе разам з намесніцай дырэктара і яе сям'ёй.

«Уся сям'я ЦРУ глыбока смуткуе пра іх страту. Джуліян і яе муж паведамілі: «Мы абажалі нашага сына і аплакваем яго страту кожнае імгненне. Мы просім паважаць наша права на прыватнае жыццё ў гэты цяжкі час.

Джуліян Галіна і яе сям'я перажылі невыказную асабістую трагедыю вясной 2024 года, калі яе сын Майкл Глос, які пакутаваў на псіхічныя праблемы, загінуў, удзельнічаючы ў канфлікце ва Украіне. Для ЦРУ смерць Майкла — гэта асабістая справа сям'і Глос, а не пытанне нацыянальнай бяспекі», — заявіў прадстаўнік спецслужбы.

Уіткаф, які стаў ключавым амерыканскім перагаворшчыкам з Расіяй, у гэтым месяцы ездзіў у Маскву на сустрэчу з Пуціным, а таксама ўдзельнічаў у саміце Трампа і Пуціна на Алясцы.

21-гадовы Глос на радзіме быў экаактывістам, змагаўся за клімат і правы жанчын. У 2023 годзе ён кінуў каледж і адправіўся ў падарожжа вакол свету, якое скончылася тым, што ён падпісаў кантракт з Мінабароны Расіі і загінуў на фронце.

Каментары7

  • Лапідарны геніяналісімус
    21.08.2025
    Якія карысныя амерыканскія цэрэушнікі
  • Ёсік
    21.08.2025
    Мае глузды адмаўляюцца ўсвядоміць усё гэтае га.но, што адбылося за апошні тыдзень. Трамп паціскае руку забойцы, не ўяўляю, хто б Адольфу Г. паціскаў руку, акрамя яго паплечнікаў. Здаецца, расею нельга выгнаць з галавы расейцаў - віткаў прымае і вязе ордэн, гэта як прывезьці жалезны крыж у 1945 у ЗША ад Адольфа Г. за мужнасьць якога-небудзь амерыканца, які з кулямёта касіў амерыканцаў у час высадкі на ўзьбярэжжа Францыі. Дырэктар саўгаса прымярае, як ядзерныя баегалоўкі прыстасаваць да ракет. Сабе на шрубалёт некалькі авіябомб замоў, будзе чым пужаць вяскоўцаў і механізатараў, што не ўсіх кароў ад га.на адмылі, і не ўсю кукурузу сабралі да сьнежня.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.08.2025
    я б фільм паглядзеў пра гэту гісторыю

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць