Грамадства5757

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй

Размаўляць з апазіцыяй — толькі брудам абляпацца, а вось Трамп — зусім не такі чалавек, якога паказваюць медыя, і ў Пазняка — «разумная пазіцыя» — Аляксандр Лукашэнка сёння адказваў на пытанні замежных і беларускіх журналістаў. Сабралі цікавае. 

Пра Трампа

Аляксандр Лукашэнка прыкметна льсціўся да Трампа. Адказваючы на ​​пытанні журналіста, ён сказаў, якой яму бачыцца асоба прэзідэнта ЗША.

«Трамп не такі, якім мы яго бачым [у мас-медыя]», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. У публічным полі з'яўляюцца нейкія фрагменты яго выступленняў плюс накладваюць свой адбітак асаблівасці перакладу і складваецца ўражанне, што ён імпульсіўны, непаслядоўны. «Не. Гэта чалавек разумеючы. Яму б больш такіх надзейных людзей [у камандзе], я думаю, карысць ад гэтага будзе. Тым больш што ён настроены на мір», — сказаў палітык.

Расказваючы пра ролю Трампа на Алясцы, ён сказаў: «Ён — разумнік. Чатыры хвіліны [доўжылася яго выступленне па выніках перагавораў]. Ён выдатна адыграў сваю ролю. Гэта не таму, што я перастаў яго крытыкаваць пасля гэтай размовы. Не. Але ён класна адыграў сваю ролю насуперак усім чаканням. Я таксама чакаў, што ён там разыдзецца і пачне нейкую ляпіць канкрэтыку. Ён выдатна тут сябе паводзіў».

Лукашэнка высока ацаніў шансы Трампа на Нобелеўскую прэмію міру.

«Чалавек хоча Нобелеўскую прэмію (калі гэта так). Ну і на здароўе, няхай атрымлівае! Што для нас у гэтым дрэннага? Калі трэба падтрымаць (Трампу трэба), то, мусіць, ён гэтага заслугоўвае», — сказаў Лукашэнка.

Ён выказаў упэўненасць, што Дональду Трампу дадуць прэмію: «Барак Абама да яго… Толькі стаў прэзідэнтам, нічога не зрабіў — атрымаў Нобелеўскую прэмію».

Ён дадаў, што асабіста падтрымлівае ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру Трампу. 

Пра санкцыі і Пазняка

Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліў, што «збеглыя» не маюць ніякага дачынення да перамоваў з ЗША наконт памілавання шэрагу асуджаных, але ў іх проста «падгарае», што Лукашэнка дамовіўся з амерыканцамі», піша БелТА.

«Дзе добра, ну трэба прызнаць, што добра. Калі вы на нешта разлічваеце. Калі плюс, то гэта плюс. Калі санкцыі, дык вас і Зянон Пазняк крытыкуе — санкцыі ж, кажа, гэта не супраць «рэжыму», гэта супраць народа, іх трэба здымаць. Разумная пазіцыя. Гэта зразумела нашым людзям у тым ліку. «Не, санкцыі, душыць, душыць і душыць!» Гэта такая вось гадасць з іх прэ», — сказаў ён. 

Пра перамовы з апазіцыяй

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну».

«Цяпер хочуць сесці за стол перагавораў. Ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам, — сказаў ён. — Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы перасягнуць. Ну а якая карысць ад іх? Яны што, нам нечым дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па гразі хадзіць — можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба».

«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што гаварыць», — сказаў Лукашэнка.

Пра мірныя перамовы ў Мінску

Лукашэнка заявіў, што не імкнецца «любымі спосабамі» дабіцца таго, каб перагаворы паміж Украінай і Расіяй прайшлі ў Мінску. Але калі бакі аб гэтым дамовяцца, беларускі бок зробіць усё неабходнае — «хоць заўтра ўсё арганізуюць на належным узроўні». 

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што лічыць Мінск для мірных перамоў «ідэальным месцам».

Пра вызваленне палітвязняў

Лукашэнка выказаўся наконт магчымасці памілавання і вызвалення палітвязняў.

«Хочаце паўтары або дзве тысячы, як яны там лічаць? Забірайце да сябе, вязіце іх туды. Разлічваць на тое, што мы бандытаў выпусцім, якія палілі, узрывалі, а яны гэта прызнаюць, не варта. Мы іх выпусцім, а яны зноў супраць нас будуць вайну весці? Тут мяне грамадства не падтрымае», — заявіў ён у размове з кітайскімі журналістамі.

Лукашэнка зноў гаворыць пра тэарэтычна магчымае вызваленне людзей, але з умовай іх выезду з Беларусі. 

Пра санкцыі

Лукашэнка заявіў, што Беларусь зрабіла шэраг крокаў насустрач ЗША і цяпер чакае іх ад амерыканскага боку.

Але, паводле Лукашэнкі, ён забараніў прасіць у ЗША зняць санкцыі: «Мы ім сказалі: «Хлопцы, мы зрабілі шмат розных крокаў вам насустрач і іншае. Цяпер мы чакаем канкрэтных крокаў ад вас. Я нават ніколі не казаў пра санкцыі, клянуся вам. Нашы сказалі — Рыбакоў [пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН] яму сказаў: «Вы ведаеце, што трэба Беларусі». Я забараніў прасіць».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, для такіх просьбаў няма асаблівых прычын — Беларусь ужо шмат у чым прыстасавалася. «Для нашай краіны з невялікай эканомікай шмат не трэба. Вядома, не было б санкцый — жылі б лепш. Што тут казаць… нічога тут добрага няма», — сказаў Лукашэнка.

Ён асобна згадаў пра санкцыі ў дачыненні да авіякампаніі «Белавія» і ў дачыненні да паставак калійных угнаенняў. «Ну калі здымуць санкцыі з «Белавія» і вы пачняце спакойна лётаць па свеце, напэўна, гэта важна. Але не думаю, што вы пакутуеце праз санкцыі на «Белавія». У Кітай ляцім, туды ва ўсе краіны ляцім, па Расіі ляцім. Самалёты ўсе лётаюць.

Ну так, напэўна, трэба здымаць. Таму што гэта смешна — увядзенне гэтых санкцый. Калійныя ўгнаенні — усё прадаем, нават прырост. Так, трошкі больш губляем на гэтай лагістыцы, але атрымалі за гэты час свае парты. Я ніколі не думаў, што порт — гэта вялікі дэфіцыт для краіны. Страшны дэфіцыт і вялікая выгада», — сказаў Лукашэнка.

Каментары57

  • Ёсік
    22.08.2025
    Як фанабэрыста плявузгае аб палітвязьнях, якімі гандлюе. Якая ж пачвара. Пахапалі людзей, волі пазбавілі па надумленым, а зараз сваю тлустую ср.ку імі прыкрывае. Трамп не лепш сябе паводзіць. Добра, канешне, што вызваляюць, але як? Ці вінаватыя яны ў тым, за што ім жыцьцё ды лёс карнікі сапсавалі.
  • Ф
    22.08.2025
    Жыццё трэба пражыць так, каб не атрымаць пахвалы ад Лукашэнкі.
  • 180
    22.08.2025
    "Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі"

    Так, так, у некаторых ботаў зараз будзе 404. Прыйдзецца выкручвацца як вужака.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць