Грамадства55

Гурту «Дразды», які збіраўся кідаць сцэну праз забарону выступаць у буйных гарадах, дазволілі абласныя цэнтры. Але не Мінск

У спісе гастрольных гарадоў гурта «Дразды» з’явіліся пяць абласных цэнтраў, хоць раней, як паведамляў сам калектыў, ім не дазвалялі там выступаць. У інтэрв’ю Sputnik саліст гурта Віталь Карпанаў распавёў, што змянілася ў жыцці калектыву.

У канцы вясны Карпанаў зрабіў гучную заяву — «Дразды» спыняць выступленні. Такое рашэнне саліст гурта патлумачыў тым, што ім не даюць магчымасці ладзіць канцэрты ў абласных цэнтрах, у тым ліку ў беларускай сталіцы.

Паводле слоў Карпанава, яго заява не засталася незаўважанай з боку чыноўнікаў.

«У той жа дзень нам патэлефанавалі важныя людзі і сказалі: «Хлопцы, як вам нельга граць? Чаму? Хто сказаў, што вам нельга граць? Хто вам не дае гастрольку?» І нам у той жа дзень пасля выхаду інтэрв’ю далі дабро на тое, што мы цяпер будзем граць і ў абласных цэнтрах», — заявіў Карпанаў.

Музыка дадаў, што ў гастрольным спісе ёсць і Бабруйск, які раней таксама быў пад забаронай для іх калектыву.

Карпанаў падзякаваў усім, хто «прыняў такое правільнае, у першую чаргу, для дзяржавы рашэнне».

Аднак ён канстатаваў, што на выступленні ў Мінску гурт атрымаў адмову.

«Вось тут сумная навіна. Мы па ўсіх гарадах падалі дакументы. Гэты працэс няпросты — гэта гастрольнае пасведчанне, гэта спіс артыстаў, песень — усё вывяраецца. І падалі мы дакументы на Палац спорту, бо нас чакае і горад Мінск, і нашы слухачы ў Мінску, і ў Мінскай вобласці. Больш за тое, скажу, што мы падалі заяўкі на дзве ці на тры даты. І мы атрымалі адмову», — падкрэсліў Карпанаў.

У канцы мая беларускі гурт «Дразды» абвясціў пра развітальнае турнэ, якое павінна было стаць завяршэннем 20-гадовай творчай дзейнасці калектыву.

«Мы разумеем, што так далей нельга. Мы стаміліся, вядома. Стаміўся, хутчэй за ўсё, наш слухач, таму што некаторыя людзі прыходзяць па 15 разоў на наш канцэрт. Але мы не маем магчымасці граць у абласных гарадах: у нас ёсць цяжкасці ў паразуменні з-за гіперактыўных блогераў, якія на сёння — ужо не будзем хаваць — нават адматалі тэрмін», — заявіў Віталь Карпанаў.

Прозвішчы блогераў не называліся, але можна меркаваць, што гутарка ішла пра Вольгу Бондараву і яе паплечнікаў. Нягледзячы на падкрэслена праўладную пазіцыю гурта і асабіста Віталя Карпанава, у тым ліку і ў 2020 годзе, «Дразды» падвяргаліся атакам з боку Бондаравай, прычынай чаго стала выкарыстанне ў іх творчасці беларускай мовы.

Каментары5

  • Шчасце бабарыканцаў
    25.08.2025
    Рэспубліка Беларусь настолькі "ачысцілася ад польскіх уплываў", што нават падкантроьны гурт не ведае, ці можа выступаць, бо мае песні па-беларуску.
  • Pupupu
    25.08.2025
    Мог бы яшчэ пахваліцца як цяпер у райцэнтрах адпрацоўвае разам зь прапагандыстам. Мабыць ужо Цітову можа падаць пра Пуціна?
  • Проверить чиновников
    25.08.2025
    А в Минске кто это такой засел в засаде и запрещает концерты патриотов Беларуси? Проверьте, не висит ли в его кабинете портрет Путина вместо портрета Лукашенко.

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць