Грамадства1717

Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі

Следства абяцае замяніць крымінальную справу Дзяніса Дудкевіча на адміністратыўную. 

25-гадовы жыхар Гродна Дзяніс Дудкевіч вярнуўся ў Беларусь з Польшчы праз так званую «камісію па вяртанні».

Хлопец, які выглядае даволі прыгнечана, даў інтэрв'ю гродзенскаму каналу і расказаў сваю гісторыю.

Ён кажа, што ў Польшчы атрымаў вышэйшую адукацыю, але працаваў на нізкакваліфікаванай працы, накшталт дастаўкі.

У 2020 годзе ўдзельнічаў у Гродне ў пратэстах. 

Потым яго сталі выклікаць у міліцыю, і хлопец вырашыў не вяртацца з вучобы з Польшчы. Але час ішоў, і цяпер бацькі настаялі, каб ён напісаў у камісію па вяртанні і ехаў дадому.

«У дваццатых чыслах чэрвеня я атрымаў адказ. Гэта быў даволі строгі дакумент. Ён быў афіцыйны. Мне прыйшлося некалькі разоў яго перачытаць, каб зразумець, што страшнага тут я зараз нічога не бачу», — сказаў хлопец.

Але, як высветлілася, крымінальную справу супраць хлопца пакуль не закрылі.

Цяпер Дзяніс знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, следчыя пакуль толькі плануюць спыніць крымінальную вытворчасць, але завядуць адміністрацыйную справу супраць яго.

Каментары17

  • Пацаны со двора
    27.08.2025
    Дёняяяяя!!!! Тебя мама домой зовёёёооот!!!!! Сказала, чтобы шёл немедленноооо!!!!!!
  • Беларус
    27.08.2025
    Дзякуй, сябры палякі, за выдатнае разуменьне беларускай праблемы (якая, дарэчы, наўпрост датычыцца польскіх нацыянальных інтарэсаў і з'яўляецца вынікам сьвядомай палітыкі ЕЗ ды польскай палітыкі ў тым ліку) і выдатную падтрымку беларускіх уцекачоў, спрыяньню іх адаптацыі ды інтэграцыі. Спадзяюся, калі вы самі апынецеся ў гэткіх жа абставінах (а з узроўнем бягучага разуменьня і прымаемых рашэньняў гэта непазбежна) - вам дапамогуць гэтакжа.
  • Satan
    27.08.2025
    "25 гадоў... бацькі настаялі"
    Ясназразумела. Вяртайся, хлопча, да мамкі.
    Я ў 25 гадоў кідаў універы, мяняў працу адну за другой. І дзяўчын таксама) Бацькі... ну спрабавалі калі-некалі, што трэба сынку трошкі жа цярпець, а не адчыняць нагою дзвер і кідаць на стол манагера заяву. Я чэсна выслухаў бацькоў. Але рабіў уся-роўна як хацеў.
    І ні пра што не шкадую!

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць