Грамадства55

Ці забараняюць мабільнікі ў школах у іншых краінах? І што пра гэта кажуць навукоўцы?

З 1 верасня ў беларускіх школах цалкам забараняюць вучням карыстацца мабільнікамі. Ці сапраўды ёсць сэнс у такіх забаронах? Паглядзелі, што кажа навука пра бан на тэлефоны і як да гэтага ставяцца ў іншых краінах.

Навукоўцы пра бан на тэлефоны ў школах: асцярожны аптымізм

У навукоўцаў няма адзінага меркавання пра тое, ці варта забараняць мабільнікі ў школах. Тэлефоны сапраўды могуць адцягваць увагу дзяцей, але насамрэч іх забарона не дапаможа кардынальна выправіць вынікі вучняў, а часам і ўвогуле можа іх пагоршыць.

Каб разабрацца ў пытанні, даследчыкі з Лонданскай школы эканомікі вывучылі, якія адзнакі на кантрольных і экзаменах атрымлівалі дзеці з 91-й брытанскай школы ў час з 2001 па 2013 гады. Навукоўцы супаставілі гэтыя даныя з правіламі карыстання мабільнікамі, што дзейнічалі тады ў тых школах.

У класах, дзе выкарыстоўваць тэлефоны было нельга, вынікі вучняў аказаліся ў сярэднім на 6,41% лепшымі за стандартныя. Даследчыкі параўналі гэты рост з эфектам ад дадатковай гадзіны заняткаў штотыдзень ці з дадатковымі пяццю днямі заняткаў на навучальны год. 

У дзяцей з дрэннымі адзнакамі вынікі і ўвогуле палепшыліся ў сярэднім на 14,23%. А вось дзеці, якія вучацца добра, асаблівага эфекту не адчулі — выглядае, што яны і без забароны мабільнікаў умеюць канцэнтравацца на занятках. 

Пры гэтым не варта выключаць уплыў іншых фактараў на вынікі працы. Таму нельга казаць, што тэлефоны ў школе — адназначнае зло. Але бачна, што забарона мабільнікаў тэарэтычна можа дапамагчы вучням, асабліва тым, хто мае дрэнныя адзнакі.

Ёсць і іншыя сведчанні. Даследчыкі з брытанскага ўніверсітэта Бірмінгема апублікавалі ў 2025 годзе працу, згодна з якой бан на смартфоны ў школе сам па сабе не паляпшае адзнакі вучняў і іх самаадчуванне.

Навукоўцы пацвярджаюць: дзеці, якія шмат сядзяць у сацсетках і карыстаюцца тэлефонам, у цэлым сапраўды часцей маюць дрэнныя адзнакі, праблемы са сном, паводзінамі і фізічнай актыўнасцю. Але паказчыкі аднолькавыя і ў школах, дзе тэлефоны забароненыя, і ў школах, дзе такой забароны няма. Таму, каб выправіць сітуацыю, трэба больш дэтальная стратэгія дзеянняў, чым проста адабраць у дзяцей мабільнікі ў школе.

Па некаторых даных, бан на тэлефоны і ўвогуле пагаршае вынікі ў школе. Такія вынікі паказала праца 2022 года, звязаная з праграмай PISA — даследаваннем ведаў, якое ладзяць раз на тры гады ў дзясятках краін свету сярод 15-гадовых падлеткаў. Згодна з ёй, чым больш у краіне школ, дзе забароненыя тэлефоны, тым ніжэйшыя сярэднія вынікі вучняў з гэтай краіны ў даследаванні PISA. 

Як і ў іншых даследаваннях, якія мы згадалі, складана казаць пра дакладную прычынна-выніковую сувязь паміж забаронай на тэлефоны і паляпшэннем вынікаў.

Смартфоны за дзяржаўны кошт і дазвол ад бацькоў на тэлефон

Забраць у вучняў тэлефоны — ідэя, да якой дадумаліся не толькі ў беларускіх школах. І ў замежжы бацькі абмяркоўваюць яе не менш, чым у Беларусі.

Адзін з прыкладаў — Брытанія. Па стане на 2024 год у 11% тамтэйшых школ тэлефоны цалкам забароненыя. Перад пачаткам навучальнага дня вучні, напрыклад, хаваюць іх у спецыяльныя шафы. У 52% брытанскіх школ тэлефоны можна пакінуць у сваім заплечніку, але пры гэтым не выкарыстоўваць. У апошняй, трэцяй групе школ тэлефоны можна выкарыстоўваць на перапынках ці ў школьнай сталовай.

Калі тэлефон застаецца ў сумцы дзіцяці, гэта дае яму магчымасць лёгка звязацца з бацькамі пасля заняткаў. Але гэта не азначае, што тэлефон можна выкарыстоўваць. У брытанскай школе Michaela Community School прыдумалі правіла: калі тэлефон пабачаць падчас заняткаў ці пачуюць ад яго нейкі сігнал, гаджэт забяруць.

Цікавая сітуацыя склалася ў Сінгапуры. З аднаго боку, тамтэйшы ўрад усяляк падтрымлівае ідэю вучыць дзяцей лічбавай пісьменнасці. Дзеля гэтага сінгапурскае міністэрства адукацыі жадае забяспечыць усіх вучняў уласнымі гаджэтамі да 2028 года. Прычым калі ў бацькоў дзіцяці не будзе на гэта грошай, дзяржава згодная дапамагчы.

Такім гаджэтам можа быць не толькі смартфон, але і планшэт ці ноўтбук. На іх плануюць усталяваць спецыяльныя праграмы, каб абмежаваць залішняе карыстанне і, наадварот, дапамагчы ў фарміраванні навыкаў лічбавай пісьменнасці.

Пры гэтым у Сінгапуры ёсць школы, дзе абмяжоўваюць выкарыстанне тэлефонаў, але ўсё ж існуе трэнд на выкарыстанне гаджэтаў у мэтах навучання.

Абмежаванні на тэлефоны ёсць таксама ў школах Нідэрландаў, Калумбіі, Кітая, Францыі, у 35 з 50 амерыканскіх штатах. У Нідэрландах, напрыклад, тэлефоны здаюць перад заняткамі, у Кітаі і ўвогуле дазваляюць браць смартфон з сабой у школу толькі па пісьмовым дазволе бацькоў.

Бачна, што ў розных краінах абіраюць свае стратэгіі. Не ўсе яны такія ж строгія, як абсалютны бан на гаджэты, які ўводзяць днямі ў беларускіх школах. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • не толькі ў школе
    29.08.2025
    А і наўогул іх забараніць трэба.
  • ксм
    29.08.2025
    Проблема,что с 5-6лет дети привыкают к гаджетам появилась давно. Многое зависит от родителей. А в школах,по моему, надо разрешать пользоваться на большой перемене,мало ли что ребенку понадобиться...
  • долго толка не будет. уже китай переплюнул всех
    29.08.2025
    у нас запретили с 1 сентября телефоны, но ничего за нарушение не ввели. в итоге учитель ничего сделать не может, т.е только наорать как у нас принято во время урока и 10 минут времени потратить впустую в ущерб учебе.. а по идее учитель должен заниматься только учебой. а на нарушителя вызывать администрацию и та пусть разбирается с родителями и детьми.

    в сша по правилам запрет на телефон и за нарушение следуют последствия. ни разу ребенок за 3 года не слышал чтобы на детей там орали. потому что система четко и правильно выстроена

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць