Эканоміка44

У беларусаў узнікаюць цяжкасці з выкарыстаннем Apple Pay. Нацбанк пракаментаваў

Нацбанк Беларусі пракаментаваў цяжкасці, з якімі апошнім часам сутыкаюцца кліенты некаторых беларускіх банкаў пры выкарыстанні сэрвісу Apple Pay, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Антон Падрэз адзначыў, што беларускія банкі не могуць непасрэдна ўплываць на палітыку і аперацыйныя рашэнні замежных плацежных сэрвісаў. Тым не менш, яны актыўна працуюць, каб мінімізаваць нязручнасці для кліентаў і аднавіць магчымасць карыстання Apple Pay.

Падрэз падкрэсліў, што Нацбанк і беларускія банкі могуць гарантаваць стабільную і бяспечную працу нацыянальных плацежных сістэм. Таму ён заклікаў грамадзян пры аплаце тавараў і паслуг карыстацца картамі беларускай сістэмы «Белкарт» і іншымі айчыннымі сэрвісамі, такімі як БЕЛКАРТ PAY і E-pos. Гэтыя сэрвісы валодаюць такой жа функцыянальнасцю ўнутры краіны, а іх бесперабойную працу забяспечваюць беларускія банкі і Нацбанк.

Акрамя таго, Нацбанк рэалізуе праект па пашырэнні магчымасцяў сістэмы імгненных плацяжоў. Гэта дазволіць фізічным асобам рабіць аплату юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам у рэжыме рэальнага часу, уключаючы плацяжы па QR-кодзе праз любы плацежны дадатак беларускага банка або пастаўшчыка плацежных паслуг.

Перавага такой сістэмы ў тым, што сродкі паступаюць атрымальніку імгненна, нават у выхадныя і святочныя дні. Гэта паляпшае абаротнасць грашовых сродкаў, забяспечвае даступную ліквіднасць і дапамагае скараціць касавыя разрывы ў арганізацыях.

Каментары4

  • даведка
    27.08.2025
    «Сбер Банк» без предупреждения запретил под предлогом усиления безопасности входить в свой онлайн-банкинг с паролями, содержащими кириллические символы.
  • Ё
    27.08.2025
    Ганьба канешне, Ну а вы ў гэты час палілі рэлейныя шафы пад Гомелем, трэба разумаць ?
  • ганьбу пакінь сабе
    27.08.2025
    Ганьба канешне, разгар рэпрэсій, куча народу з'ехала, шмат за кратамі. А калі б нават і выйшлі масава 100 тыс чалавек, гэта б прыбрала расейскія танкі? Расея і так хутка перастала выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі.
    Людзі ў 2020-21 выходзілі, але гэта не перашкодзіла ўвесці кучу санкцый, пры чым, у тым ліку на народ, а не на рэжым

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць