Грамадства55

Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды

Кіраўнік фонду «Байхэлп» Аляксей Лявончык адрэагаваў на новае відэа, выкладзенае ў фэйсбук дэлегаткай Каардынацыйнай рады Вольгай Карпушонак, і жорстка ды бескампрамісна прайшоўся па сцвярджэннях, зробленых у ім. 

Аляксей Лявончык на канфедэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні 2024 года. Фота: «Наша Ніва»

Лявончык звяртае ўвагу на тое, што Карпушонак зноў не прыводзіць ніякіх доказаў, што нібыта Павел Латушка яе дамагаўся, хоць «калі яны ёсць, выкласці іх — не праблема». Таксама ён звяртае ўвагу на тое, што ў тэксце ў фэйсбуку Вольга сцвярджае, што «будзе паступова выкладаць неаспрэчныя доказы», а ў відэа абяцае гэта рабіць толькі пры працягванні ціску на яе.

«Такое адчуванне, быццам тэкст для ФБ і для начыткі на відэа пісалі розныя людзі», — робіць выснову Лявончык.

Ужываныя ў тэксце відэа слоўныя абароты, што Карпушонак будзе гаварыць «з толькі па-сапраўднаму незалежнымі СМІ», будзе працаваць «толькі з тымі арганізацыямі, на якія няма ўплыву ў польскіх і ўкраінскіх уладаў», што Латушку «ніхто не паверыць, толькі пара супрацоўнікаў НАУ», ён ацэньвае як жыўцом узятыя з арсеналу і метадычак лукашэнкаўскай прапаганды, бо ўсё тое самае можна пачуць і на БТ. 

«Няма ніводнай адсылкі да падзей між першым і другім відэа. Такое адчуванне, быццам бы першае і другое пісаліся ў адзін дзень і выстаўляюцца па графіку», — заўважае Аляксей Лявончык.

Урэшце ён заклікае Карпушонак выкласці нарэшце скрыны перапісак з запрашэннямі і пагрозамі, раз Латушка настолькі ўжо «забыўся пра правілы бяспекі».

А ўрэшце робіць выснову:

«Вольга запісала гэтыя і іншыя запісы пад ціскам (кажу «запісала гэтыя і іншыя», бо ўпэўнены, што там ёсць яшчэ пачак вось такой вось беліберды без доказаў, і яны будуць выкладацца паводле графіку гэбні). І я вельмі сумняюся, што яна кантралюе свой акаўнт і гэта выкладае».

Каментары5

  • алкаш
    01.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • делайте взносы
    01.09.2025
    про обороты он спец, особенно мимо кассы
  • І смех і грэх
    01.09.2025
    Нудота. Нават не смншна. Зроблена на адчэпнага, "для галачкі .
    Увесь гэты "кампрамат" не цікавейшы за леташні снег.
    Такая бязглуздзіца не назбірае сотню каментароў на Бастыёне Беларушчыны.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць11

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць11

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць