Свет1313

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію

У Пекіне прадстаўнікі Расіі, Кітая і Манголіі падпісалі мемарандум аб будаўніцтве газаправода «Сіла Сібіры — 2». Гэты трубаправод дазволіць газавай кампаніі, якая з-за адмовы Еўропы ад расійскага трубаправоднага газу пасля пачатку вайны сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі, давесці свае пастаўкі ў Кітай да прыблізна 100 млрд кубаметраў, піша «Агенцтва».

Аляксей Мілер. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле слоў старшыні праўлення кампаніі Аляксея Мілера, мемарандум прадугледжвае будаўніцтва газаправода, а таксама транзітнага газаправода праз тэрыторыю Манголіі «Саюз Усход». «Гэты праект дазволіць пастаўляць з Расіі транзітам у Манголію 50 млрд кубаметраў газу ў год», — падкрэсліў ён.

Дамоўленасць, паводле яго слоў, разлічаная на 30 гадоў. Цана паставак па газаправодзе будзе ніжэйшая, чым для Еўропы, сказаў Мілер, дадаўшы, што разглядаць яе плануецца пазней.

Акрамя таго, «Газпрам» падпісаў з кітайскай кампаніяй CNPC дакументы аб павелічэнні паставак газу ў Кітай па «Сіле Сібіры» з 38 млн кубаметраў у год да 44 млн кубаметраў у год, паведаміў Мілер.

Праект «Сіла Сібіры — 2» дапаможа Маскве перанакіраваць у Азію частку газу, які раней прадаваўся ў Еўропу. Пасля яго ўводу ў эксплуатацыю Расія зможа пастаўляць у Кітай 98 млрд кубаметраў газу. Гэта прыблізна палова ад таго, што да вайны Расія пастаўляла ў Еўропу (больш за 200 млрд кубаметраў на піку).

Каментары13

  • Эканаміст
    02.09.2025
    Пачынаць трэба было навіну не з таго, што пабудуюць новы газаправод, а з таго, што цана газу нявызначаная. У існых умовах Кітай ператворыцца фактычна ў манапольнага спажыўца расейскага газу і, адпаведна, здолее навязваць свае цэны Расеі. І штось мне падказвае, што гэтыя цэны будуць ве-е-ельмі нізкімі. Наўрад ці Газпрам шмат заробіць на гэтым праекце, але ён гарантавана будзе працаваць на эканоміку Кітая.
  • Янка
    02.09.2025
    Цана паставак па газаправодзе будзе ніжэйшая, чым для Еўропы, сказаў Мілер, дадаўшы, што разглядаць яе плануецца пазней.

    Можа я нічога не разумею ў бізнэсе, але найважнейшай часткай этапу падрыхтоўкі любога інвестыцыйнага праекту з'яўляецца бізнэс-план. Асабліва калі справа ідзе аб шматмільярдных інвестыцыях. І тут раптам высвятляецца, што галоўны паказнік - кошты продажаў, у гэтым бізнэс-плане адсутнічаюць ўвогуле і будуць разглядацца неяк потым, а падмяніць іх спрабуюць сурагатам - аб'ёмамі продажаў, які ніякім чынам не дазваляе ацаніць прыбытковасці інвестыцый. Між тым вядома, што даўгатэрміновыя кошты паставак газу па Сілы Сібіры-1 не дазваляць ніколі акупіць выдаткаў нават на пабудову гэтага газаправода. Фактычна, увесь цымес будавання чарговай Сілы Сібіры ў тым, каб зноў распілаваць бюджэтныя грошы (бо ўласных грошаў на стратнага Газпрама відавочна бракуе) на пабудову, а потым аддаваць газ у Кітай па любых коштах.
  • политзек
    02.09.2025
    пусть строят.. отличный санкционный объект будет. за их же деньги.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць